Гарніту́ра шрыфту (ад ) — камплект друкарскіх шрыфтоў аднаго рысунка.
Характарыстыкі У межах адной гарнітуры шрыфты адрозніваюцца паводле: Абрысу (прамы, курсіўны і інш.). Памеру (кегля). Вылучаюць тэкставыя кеглі (ад 6-га — нанпарэль, да 12-га — цыцэра) і тытульныя (ад 14-га да 48-га). Насычанасці (светлы, паўтлусты і інш.).
Класіфікацыя Паводле прызначэння гарнітуры падзяляюцца на тэкставыя, тытульныя, акцыдэнтныя (дэкаратыўныя) і афішна-плакатныя. Друкарні звычайна маюць некалькі дзясяткаў розных гарнітур.
Выкарыстанне ў Беларусі У залежнасці ад віду выдання і чытацкай прыналежнасці ў выдавецтвах Беларусі прымяняецца вялікая колькасць гарнітур.
Для газет: новая газетная, газетная рубленая, брусковая, а таксама літаратурная, звычайная новая. Для часопісаў і кніг: часопісная рубленая, новая часопісная, літаратурная, звычайная новая, Баннікаўская, акадэмічная школьная, брусковая, рубленая. Для слоўнікаў і энцыклапедый: Кудрашоўская (энцыклапедычная Кудрашоўская слоўнікавая), Бадоні кніжная, звычайная, звычайная новая. Для літаратуры для дашкольнага і школьнага ўзросту: букварная, школьная, Елізавецінская, Баннікаўская, літаратурная, акадэмічная, рубленая. Для плакатаў, афіш, рэкламы: плакатная, акцыдэнтная, новая, старажытная, рубленая.
У сувязі з шырокім укараненнем камп'ютарнай тэхнікі найбольш распаўсюджанымі сталі гарнітуры Таймс, Хельветыка, Баскервіль. Камп'ютарныя тэхналогіі дазваляюць ствараць шрыфты новых мадыфікацый.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Тыпаграфіка Катэгорыя:Шрыфты Катэгорыя:Паліграфія