Крапівінскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) у Кемераўскай вобласці Расіі і аднайменнае былое муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён, ператвораны ў 2019 годзе ў муніцыпальную акругу).

Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Крапівінскі.

Геаграфія Крапівінскі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Кемераўскай вобласці.

Мяжуе на поўначы з Кемераўскім і Чабулінскім, на ўсходзе — з Тысульскім, на поўдні — з Новакузнецкім і Бялоўскім, на захадзе — з Ленінск-Кузнецкім, Прамышленнаўскім і Тапкінскім раёнамі.

Па тэрыторыі раёна працякае найбуйнейшая рака вобласці — Том.

Насельніцтва

Катэгорыя:Раёны Кемераўскай вобласці