Аўкцыён (, auctionis) — публічны продаж тавараў, уладальнікам якіх становіцца пакупнік, што прапанаваў за іх самую высокую цану.

Арганізацыя і правядзенне Аўкцыёны праводзяцца ў вызначаных месцах па ўстаноўленых правілах спецыялізаванымі фірмамі, якія працуюць на камісійных пачатках.

Віды аўкцыёнаў Адрозніваюць прымусовыя і добраахвотныя аўкцыёны. Прымусовыя праводзяцца паводле рашэння судовых органаў, каб спагнаць даўгі з неплацельшчыка. Добраахвотныя арганізуюць уладальнікі тавараў для іх найбольш выгаднага продажу.

Спецыялізаваныя аўкцыёны Традыцыйнай формай міжнароднага гандлю з’яўляюцца міжнародныя аўкцыёны, на якіх рэалізуюцца тавары пэўнай наменклатуры: воўна, футра, чай, тытунь, кветкі, коні, прадметы раскошы, антыкварыят, творы мастацтва і іншыя.

На аўкцыёнах таксама прадаюць канфіскаваную і безгаспадарную маёмасць, якая паводле права на спадчыну пераходзіць ва ўласнасць дзяржавы.

На валютных аўкцыёнах ажыццяўляецца купля-продаж валюты праз упаўнаважаныя на гэта банкі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Міжнародны гандаль * Катэгорыя:Бізнес-мадэлі