Апрацо́ўка ў музыцы — змяненне арыгінальнага нотнага тэксту музычнага твора з пэўнай мэтай.

Сутнасць і віды Мэтамі апрацоўкі могуць быць: прыстасаванне твора для выканання іншым складам выканаўцаў (аранжыроўка); прывядзенне ў адпаведнасць з тэхнічным узроўнем пэўнага выканаўцы (аблегчанае пералажэнне або, наадварот, віртуозная транскрыпцыя); стварэнне акордавага суправаджэння да аднагалоснай мелодыі (гарманізацыя); мадэрнізацыя твора.

Апрацоўкай называюць таксама далучэнне інструментальнага суправаджэння да народнай песні або яе харавое выкладанне.

Апрацоўка народных мелодый Апрацоўкай народных мелодый займаліся з канца XVIII стагоддзя многія вядомыя кампазітары, сярод якіх І. Гайдн, Л. Бетховен, І. Брамс, М. Балакіраў, М. Рымскі-Корсакаў, П. Чайкоўскі, А. Лядаў і іншыя. Падобныя апрацоўкі паступова вылучыліся ў самастойны музычны жанр, які атрымаў вялікае развіццё ў многіх нацыянальных кампазітарскіх школах, у тым ліку ў беларускай.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Музычная тэрміналогія Катэгорыя:Тэорыя музыкі