«Энцыклапе́дыя літарату́ры і маста́цтва Белару́сі» (ЭЛіМБел) — пяцітомны энцыклапедычны даведнік; першая ў гісторыі беларускага народа шматтомная галіновая энцыклапедыя па літаратуры і мастацтве. Выдадзена ў 1984—1987 гадах у Мінску на беларускай мове выдавецтвам «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».

Апісанне Уключае больш за 15 тысяч артыкулаў па гісторыі развіцця беларускай літаратуры, кнігадрукавання, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архітэктуры, этнаграфіі, музыкі, харэаграфіі, тэатра, кіно, эстрады, тэле- і радыёмастацтва, тэорыі эстэтыкі, літаратура- і мастацтвазнаўства, перыядычнага друку; пра музеі, архівы, творчыя саюзы.

Асвятляюцца прафесійная культура і віды народнай творчасці беларусаў, сувязі беларускай культуры з культурамі іншых народаў, іх узаемаўплывы. Значнае месца адведзена біяграфічным артыкулам, у тым ліку пра дзеячаў літаратуры і мастацтва, якія не належаць да ўласна беларускай культуры, але іх жыццё і творчасць цесна звязана з Беларуссю, або яны сваёй творчасцю паўплывалі на культуру Беларусі.

У выданні змешчана больш за 6,8 тысяч ілюстрацый, у тым ліку каляровых. Тамы

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Беларускія энцыклапедыі Катэгорыя:Галіновыя энцыклапедыі Катэгорыя:Энцыклапедыі Беларусі Катэгорыя:Кнігі 1984 года Катэгорыя:Кнігі 1985 года Катэгорыя:Кнігі 1986 года Катэгорыя:Кнігі 1987 года Катэгорыя:Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі Катэгорыя:Літаратуразнаўства ў Беларусі Катэгорыя:Мастацтвазнаўства ў Беларусі