Таццяна Іосіфаўна Седлярэвіч (нар. , Пружаны, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, архівіст.

Біяграфія Нарадзілася года ў Пружанах у сям’і вайскоўца. Разам з бацькамі жыла ў Маскве, Майкопе. У 1983 годзе скончыла сярэднюю школу ў горадзе Зернаградзе (Расія) і паступіла ў Маскоўскі дзяржаўны гісторыка-архіўны інстытут.

Пасля заканчэння інстытута ў 1988 годзе працавала ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР (цяпер Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі) на пасадах захавальніка фондаў, навуковага супрацоўніка, галоўнага архівіста, вядучага навуковага супрацоўніка ў аддзеле інфармацыі, публікацыі і навуковага выкарыстання дакументаў. Займалася выкананнем генеалагічных, тэматычных і біяграфічных запытаў, загадвала бібліятэкай архіва, даследавала гісторыю жаночай адукацыі на Беларусі.

У лістападзе 1999 года пераведзена на пасаду вядучага спецыяліста аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і архіўных тэхналогій Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь. У 2000—2001 гадах вучылася на курсах Міжнароднага савета архіваў у Будапеште. З сакавіка 2002 года працавала галоўным спецыялістам, са снежня 2006 года — кансультантам аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў, інфарматызацыі і архіўных тэхналогій Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (пасля Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь).

Навуковая дзейнасць Займаецца пытаннямі стварэння і ўдасканалення навукова-даведачнага апарату да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, галіновага даведачна-інфармацыйнага фонду.

Аўтар шэрагу публікацый пра склад дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь і навукова-даведачны апарат да іх, пра архівы і архіўную справу ў замежных краінах. З’яўляецца складальнікам зборніка «Архіўныя дакументы Рэспублікі Беларусь — скарбніца сацыяльнай памяці дзяржавы» (2005), даведніка «Навукова-даведачны апарат дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь» (2007).

Бібліяграфія Документальные источники по истории женского образования в Белоруссии во второй половине ХІХ — начале ХХ в. в фондах Национального исторического архива Беларуси // Гістарычныя крыніцы: праблемы класіфікацыі, вывучэння і выкладання: Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Мінск, 23-24 красавіка 1998 г. Мн., 1998. Из истории Минской женской гимназии Министерства народного просвящения (по материалам НИАБ) // Архіварыус. Вып. 2. С. 44‑46. Роль системы научно-справочного аппарата государственных архивов Республики Беларусь в обеспечении доступа к информационным ресурсам архивов // Материалы 8‑й международной конференции архивистов стран Центральной и Восточной Европы «Архивы в информационном обществе». Варшава, 2002. С именем женщины-ученой связано // Архіварыус: Зб. навук. паведамл. и арт. Вып. 2. Мн., 2004. С. 74‑77. Архивные документы Республики Беларусь — сокровищница социальной памяти государства (2005, складальнік). Научно-справочный аппарат государственных архивов Республики Беларусь: Справочник. Мн.: БелНИИДАД, 2007 (складальнік).

Крыніцы

Літаратура

Архівісты Беларусі: біябібліягр. давед. / Склад. С. У. Жумар, М. Ф. Шумейка. — Мн.: БелНДІДАС, 2006. — 254 с. — ISBN 985-6733-12-X.

Катэгорыя:Нарадзіліся 11 верасня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1965 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанах Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі