Кёнгідо — самая густанаселеная правінцыя ў Рэспубліцы Карэя. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сувон (насельніцтва каля 1,2 млн чалавек). Сеул — найбуйнейшы горад краіны і сталіца, — размешчаны ў цэнтры правінцыі, але не ўваходзіць у яе, з’яўляючыся горадам з асаблівым статусам. Кёнгідо размешчана на паўночным захадзе Паўднёвай Карэі. На ўсходзе мяжуе з правінцыяй Канвандо, на поўдні з правінцыямі Чхунчхон-Пукто і Чхунчхон-Намдо, на захадзе з Інчхонам і Жоўтым морам. Правінцыя цалкам атачае Сеул. На поўначы правінцыя мяжуе з КНДР. У часы дынастыі Чосан адна з назваў правінцыі была Кіджон.
Насельніцтва
Катэгорыя:Кёнгідо Катэгорыя:Правінцыі Паўднёвай Карэі