Пажар у жылым комплексе «Ванфук» у Ганконгу, у акрузе Тайпоу, пачаўся 26 лістапада 2025 года. Загінулі сама меней 128 чалавек, 79 атрымалі раненні, 200 чалавек лічацца зніклымі без вестак. Пажар атрымаў найвышэйшую, 5-ю катэгорыю складанасці. Гэта другі такі сур’ёзны пажар з моманту перадачы Ганконга КНР у 1997 годзе і першы за 17 гадоў. Гэта таксама самы смяротны пажар у Ганконгу з часоў пажару на складзе ў 1948 годзе, у выніку якога загінулі 176 чалавек.
Пажар пачаўся звонку з-за сеткі, якая не адпавядала стандартам супрацьпажарнай абароны для будаўнічых рыштаванняў, і хутка распаўсюдзіўся, ахапіўшы спачатку чатыры будынкі, а затым амаль увесь жылы комплекс (сем з васьмі яго будынкаў).
Жылы комплекс
Жылы комплекс «Ванфук» складаецца з васьмі 31-павярховых будынкаў. Усяго ў комплексе, пабудаваным у 1983 годзе, размяшчаюцца 1984 кватэры. Паводле перапісу насельніцтва 2021 года, у комплексе пражывалі 4643 чалавекі.
Будаўнічая інспекцыя, праведзеная ў 2016 годзе, выявіла, што будынкам патрабуецца маштабны рамонт. У студзені 2024 года аб’яднанне ўласнікаў жылля прадставіла тры планы рамонту, кошт якіх вар’іраваўся ад 150 да 330 мільёнаў ганконгскіх долараў. Быў абраны план коштам 330 мільёнаў ганконгскіх долараў, які прадугледжваў поўную рэканструкцыю вонкавых сцен і кладку бруку. На момант пажару рамонт вонкавых сцен усё яшчэ працягваўся, і ўсе восем будынкаў былі акружаны бамбукавымі будаўнічымі рыштаваннямі. 26 лістапада 2025 года надвор’е ў Ганконгу было сухое, і Ганконгская абсерваторыя выпусціла чырвонае папярэджанне аб пажары.
Пажар
Паведамленне пра пажар паступіла ў 14:51 паводле Ганконгскага часу (UTC+08:00), агонь хутка распаўсюджваўся. Да 15:34 узровень быў павышаны з 1-га да 4-га, а затым да самага высокага 5-га ўзроўню ў 18:22. Афіцыйныя асобы заяўляюць, што пажар пачаўся на вонкавых будаўнічых рыштаваннях аднаго з будынкаў, а затым распаўсюдзіўся ўнутр і на іншыя будынкі. Міністр бяспекі Ганконга Крыс Тан заявіў, што хуткасць распаўсюджвання агню была незвычайна высокай.
Станам на 21:00 сем з васьмі будынкаў па-ранейшаму былі ахоплены агнём. На месца здарэння былі накіраваны 128 пажарных машын, 57 машын хуткай дапамогі і 767 пажарных разлікаў. Больш за тысячу жыхароў былі эвакуіраваны ў бліжэйшы гандлёвы цэнтр «Квон-Фук».
У 22:13 на іншым беразе ракі насупраць жылога комплексу, недалёка ад школы, успыхнуў невялікі лясны пажар, і пажарныя і супрацоўнікі хуткай дапамогі паспяшаліся на месца новага ўзгарання.
Ахвяры Адным з загінулых стаў пажарны, які памёр, аказваючы дапамогу. Ён быў апазнаны як 37-гадовы Хо Вайхо, які прапрацаваў у пажарнай службе Ганконга дзевяць гадоў. Ён прыбыў на месца здарэння неўзабаве пасля таго, як паступіла паведамленне пра пажар, і прыкладна праз 30 хвілін страціў сувязь са сваімі калегамі; яго цела было знойдзена з апёкамі на твары. Кіраўнік адміністрацыі Ганконга паведаміў, што прынамсі 279 чалавек прапалі без вестак. Прынамсі адзін пажарны таксама атрымаў раненні.
Гл. таксама — таксама ўзгаранне вышыннага будынка з-за пажаранебяспечнай ашалёўкі.
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 26 лістапада Ганконг Катэгорыя:Лістапад 2025 года Катэгорыя:2025 год у Азіі