«Акты Заходняй Расіі» (АЗР; ) — збор дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы XIV—XVII стагоддзяў. Выдадзены Археаграфічнай камісіяй у Санкт-Пецярбургу ў 1846—1853 гадах у 5 тамах. Складальнік і рэдактар першых 4-х тамоў — І. І. Грыгаровіч.
Структура Выданне ахоплівае перыяд з 1340 па 1699 год. Матэрыялы згрупаваны паводле храналагічнага прынцыпу: Том 1: 1340—1506 гады. Том 2: 1506—1544 гады. Том 3: 1544—1587 гады. Том 4: 1588—1632 гады. Том 5: 1633—1699 гады.
Змест Усяго змешчана каля 2 тысяч дакументаў, пераважна на старабеларускай і стараўкраінскай мовах. Асноўную масу складаюць матэрыялы па палітычнай і царкоўнай гісторыі. Яны раскрываюць узаемаадносіны Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы з Расіяй, Малдавіяй, Крымскім ханствам, Лівонскім ордэнам.
Сярод апублікаваных дакументаў: Заканадаўчыя акты: Вісліцкі статут, Кракаўскі і Варцкі статуты, Судзебнік Казіміра IV (1468), «Устава на валокі» (1557). Дыпламатычныя дакументы: дагаворныя і перамірныя граматы вялікіх князёў літоўскіх з маскоўскімі і цвярскімі вялікімі князямі, Ноўгарадам, Псковам, малдаўскімі гаспадарамі, а таксама дагаворныя граматы Ноўгарада і Пскова з Лівонскім ордэнам. Унутраныя акты: велікакняжацкія прывілеі Полацкай і Віцебскай землям, даравальныя граматы шляхце, духавенству і гарадам (на магдэбургскае права), фундушы царкоўным установам, устаўныя мытныя граматы, вопісы каралеўскіх валасцей і статуты аб кіраванні імі.
Выданне змяшчае багаты матэрыял пра важныя гістарычныя падзеі: Лівонскую (Інфлянцкую) вайну (1558—1583), Брэсцкую унію (1596), інтэрвенцыю Рэчы Паспалітай ў Расіі у пачатку XVII стагоддзя, казацкія войны сярэдзіны XVII стагоддзя.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Кнігі 1846 года Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Еўропы Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Польшчы Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Археаграфічная камісія