Венсан Вуацюр (; , Ам'ен — , ) — французскі паэт, прадстаўнік літаратуры маньерызму.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і багатага гандляра, які пастаўляў віно да каралеўскага двара. У 1605 годзе яго сям’я пераязджае ў Парыж. Венсан атрымлівае добрую адукацыю ў двух парыжскіх калежах. Па заканчэнні вывучаў права ў Арлеанскім універсітэце. З 1625 г. наведваў салон мадам дэ Рамбуе; з 1629 года быў даверанай асобай Гастона Арлеанскага, брата караля. Пабываў з дыпламатычнай місіяй у Іспаніі (1632); падарожнічаў па Паўночнай Афрыцы, Англіі, Фландрыі, Італіі, Савоі. У Рыме быў прыняты ў Акадэмію Умарыстаў (1638). Адзін з першых чальцоў Французскай Акадэміі (з 1634 г., крэсла № 33). Пасля змовы Сен-Мара стаў каралеўскім метрдатэлем. Памёр ад падагры.
Літаратура
Катэгорыя:Паэты Францыі