Поль Анры Бенжамен д’Этурнель дэ Канстан (22 лістапада 1852 — 15 мая 1924) — французскі дыпламат і грамадскі дзеяч.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1909), уручанай яму за заключэнне дагавораў аб арбітражы паміж Францыяй і суседнімі краінамі. У тым жа годзе разам з ім Прэмію атрымаў Агюст Беернарт, Бельгія.
Кар’ера
Французскі дыпламат, змагар за мір, пацыфіст. Прысвяціў усё сваё жыццё дыпламатычнай службе ў розных краінах і дзейнасці па ўстанаўленню мірнага суседства дзяржаў Еўропы. Удзельнічаў у некалькіх міжнародных канферэнцыях, у тым ліку ў 1899 годзе ў канферэнцыі па абмежаванні ўзбраенняў. У 1918 быў адным з галоўных распрацоўшчыкаў і адэптаў ідэі і праекта Лігі Нацый.
Катэгорыя:Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага Катэгорыя:Дыпламаты Францыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Пацыфісты Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі