Польская сацыялістычная партыя (ППС) (пол. Polska Partia Socjalistyczna) — польская палітычная партыя сацыялістычнай левай арыентацыі, заснаваная ў лістападзе 1892 г. Была адной з найважнейшых палітычных сіл у Польшчы да 1948 г.

Устаноўчы з’езд 1892 г. у Парыжы ППС была створана на ўстаноўчым з’ездзе, які праходзіў у Парыжы з 17 па 23 лістапада 1892 г. У ім удзельнічалі дэлегаты, якія прадстаўлялі чатыры польскія сацыялістычныя арганізацыі:

Польская сацыяльна-рэвалюцыйная партыя «Пралетарыят» — аб’ядналася вакол часопіса «Przedświt»: Аляксандр Дэмбскі, Баляслаў Антоні Енджэёўскі, Вітольд Ёдка-Наркевіч, Станіслаў Мендэльсон, Марыя Янкоўская-Мендэльсон, Фелікс Пэрл, Вацлаў Скіба, Аляксандр Сулькевіч; Польскі саюз рабочых : Станіслаў Грабскі; Працоўнае аб’яднанне: Эдвард Абрамоўскі, Ян Строжэцкі, Станіслаў Вайцяхоўскі, Станіслаў Тыліцкі; Польская нацыянальна-сацыялістычная гміна — аб’ядналася вакол часопіса «Pobudka»: Ян Ларэнтавіч, Уладзіслаў Ратульд, Марыя Шэліга, і два незалежныя дэлегаты: Баляслаў Ліманоўскі, Вацлаў Падвінскі.

Фактычна, з’езд быў сходам асоб з розных палітычных фарміраванняў, мэтай якіх было стварэнне адзінай сацыялістычнай партыі. У выніку быў створаны Замежны саюз польскіх сацыялістаўWasilewski L. Zarys dziejów Polskiej Partii Socjalistycznej w związku z historią socjalizmu polskiego w trzech zaborach i na emigracji. — Warszawa, 1925. — S. 32..

На з’ездзе 1892 года была прынята так званая Парыжская праграма — першы палітычны дакумент Польскай сацыялістычнай партыі. У прэамбуле праграмы яе аўтары, сярод якіх найбольшую ролю меў Станіслаў Мендэльсон, падкрэслівалі сваю пераемнасць з традыцыяй польскага нацыянальна-вызваленчага руху, паўстанняў канца XVIII—XIX стст. Яны адстойвалі яе галоўную ідэю — стварэнне незалежнай польскай дзяржавы. Разам з тым адзначалася, што шляхта, якая дагэтуль была лідэрам нацыянальнага руху, страціла свае вызваленчыя патэнцыі, пайшла на кампраміс з дзяржавамі-захопнікамі з мэтай захавання сваіх прывілеяў. У той жа час у выніку развіцця капіталізму ў Польшчы сфарміраваўся новы клас — пралетарыят, які ў сваёй барацьбе за сацыяльныя правы адначасова становіцца лідэрам нацыянальнага змагання за палітычнае вызваленне Польшчы. У сувязі з гэтым сцвярджалася:Толькі сацыялістычнае аб’яднанне, паколькі выступае прадстаўніком краёвых інтарэсаў, а не класавых прывілеяў, верна стаіць пад сцягам міжнароднай рэвалюцыйнай думкі, што імкнецца да ўсеагульнага вызваленняProgram paryski (1892) — PPS — Polska Partia Socjalistyczna.Парыжская праграма ўключала наступныя палітычныя пастулаты:Самастойная дэмакратычная Рэч Паспалітая, заснаваная на наступных [прынцыпах]: прамое, усеагульнае і тайнае галасаванне; народнае заканадаўства; поўная роўнасць нацыянальнасцей, якія ўваходзяць у склад Рэчы Паспалітай на аснове добраахвотнай федэрацыі; мясцовае і правінцыйнае самакіраванне з выбарнасцю чыноўнікаў адміністрацыі; роўнасць усіх грамадзян без адрознення полу, расы, нацыянальнасці або рэлігіі; поўная свабода слова, друку, сходаў, асацыяцый; бясплатныя судовыя працэсы, выбарнасць суддзяў і судовая адказнасць чыноўнікаў; бясплатная, абавязковая, усеагульная поўная адукацыя; забеспячэнне студэнтаў адукацыйнымі сродкамі дзяржавай; ліквідацыя пастаяннага войска, усеагульнае ўзбраенне народа; прагрэсіўны падатак на прыбытак і маёмасць, а таксама падатак на спадчыну; адмена падаткаў на прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці.Такім чынам, будучая Рэч Паспалітая бачылася як федэрацыя, заснаваная на добраахвотным аб’яднанні раўнапраўных нацый. Аднак гэтае сцвярджэнне мела дэкларатыўны характар, у ім не канкрэтызавалася, якія нацыі і на якіх прынцыпах будуць утвараць гэтую федэрацыюСмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 130. .

Дэлегаты прынялі таксама наступныя эканамічныя патрабаванні:Працоўнае заканадаўства: васьмігадзінны працоўны дзень, фіксаваны 36-гадзінны перапынак кожны тыдзень; мінімум заработнай платы; роўная аплата працы жанчын і мужчын за роўную працу; забарона дзіцячай працы да 14 гадоў, абмежаванне працы непаўналетніх (ад 14 да 18 гадоў) да шасці гадзін у дзень; прынцыповая забарона начной працы; фабрычная гігіена; дзяржаўнае страхаванне на выпадак няшчасных выпадкаў, беспрацоўя, хваробы і старасці; фабрычная інспекцыя, якая выбіраецца самімі рабочымі; біржа працы і сакратарыят рабочых; поўная свабода працоўных пагадненняў. Паступовая сацыялізацыя зямлі, прылад вытворчасці і сродкаў сувязі.Акрамя праграмы з’езд прыняў яшчэ некалькі дакументаў практычнага характару. У іх дэклараваўся намер распаўсюдзіць дзейнасць партыі на ўсе тэрыторыі, якія ў мінулым уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай:«у сваіх адносінах да існуючых літоўскіх і русінскіх арганізацый партыя будзе кіравацца намаганнямі стварэння адзінай палітычнай сілы з мэтай перамогі над прыгнётам, які пануе ў краі»Wasilewski L. Zarys dziejów Polskiej Partii Socjalistycznej w związku z historią socjalizmu polskiego w trzech zaborach i na emigracji. — Warszawa, 1925. — S. 35..У дачыненні да расійскіх і яўрэйскіх рэвалюцыйных арганізацый на землях Літвы і Беларусі з’езд заняў дваістую пазіцыю: з аднаго боку, дэклараваў неабходнасць сумеснай з імі барацьбы з царызмам, з другога, выступаў супраць арганізацыйнага аб’яднання з імі і асуджаў іх русіфікатарскія тэндэнцыі.

Пачатак палітычнай дзейнасці ППС (1892—1902) Польская сацыялістычная партыя распаўсюджвала сваёй дзейнасці на тэрыторыях усіх трох частак польскай этнічнай тэрыторыі, якія знаходзіліся пад уладай Расіі, Германіі і Аўстра-Венгрыі. Калі ў Германіі і Аўстра-Венгрыі арганізацыя ППС мела легальны статус, то ў Расійскай імперыі, дзе ўсе палітычныя партыі былі забаронены, яна дзейнічала нелегальна.

Аснову партыі ў складзе Расійскай імперыі склалі варшаўская і віленская арганізацыі. У студзені 1893 г. Вільню наведаў Станіслаў Мендэльсон, які правёў сустрэчу з групай віленскіх сацыялістаў (Юзаф Пілсудскі, Аляксандр Сулькевіч, Стэфан Беляк, Людвік Зайкоўскі), вынікам чаго стала стварэнне Літоўскай (або Віленскай) секцыі ППС.

І краёвы з’езд ППС адбыўся ў чэрвені 1893 года ў Панарах, каля Вільні. Галоўную ролю ў яго арганізацыі адыграла Літоўская секцыя. У з’ездзе прымалі ўдзел Юзаф Пілсудскі, Станіслаў Вайцяхоўскі, Аляксандр Сулькевіч, Стэфан Беляк і іншыя. З’езд прыняў Парыжскую праграму ППС. Было вырашана пачаць выданне газеты «Robotnik» («Рабочы»), які стаў важным інструментам партыйнай прапаганды. Неўзабаве пасля з’езда ў жніўні 1893 г. адбыўся раскол і з часткі прадстаўнікоў варшаўскай арганізацыі ўзнікла Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага, якая аб’яднала сацыялістаў з інтэрнацыяналісцкай арыентацыяй, якія скептычна ставіліся да незалежніцкай пазіцыі ППС.

На ІІ з’ездзе ППС у лютым 1894 г. у Варшаве быў створаны Цэнтральны рабочы камітэт, у склад якога ўвайшлі Ян Строжэцкі, Юльян Грабоўскі, Юзэф Пілсудскі, Паўлін Клімовіч, і два намеснікі: Казімір Пяткевіч і Вацлаў Наакэ-Заленскі. Пасля арыштаў Яна Строжэцкага, Юльяна Грабоўскага і Паўліна Клімовіча ў жніўні 1894 г. і высылкі Вацлава Наакэ-Заленскага партыю ўзначалілі Юзаф Пілсудскі, Казімір Пяткевіч і Станіслаў Вайцяхоўскі. Нягледзячы на арышты, арганізацыя працягвала развівацца. Рабочыя камітэты былі створаны ў Варшаве, Радаме і ў гарадах Дамброўскага вугальнага басейнаŻarnowska A. Zasięg, wpływ i baza społeczna PPS w przeddzień rewolucji 1905 r. // Kwartalnik Historyczny. - R. 67. - 1960. - Nr 2. - S 358.. Акрамя таго суполкі ППС дзейнічалі сярод польскіх студэнтаў у Санкт-Пецярбургу, Маскве і ХаркавеWasilewski L. Zarys dziejów Polskiej Partii Socjalistycznej w związku z historią socjalizmu polskiego w trzech zaborach i na emigracji. — Warszawa, 1925. — S. 40, 57..

У канцы чэрвеня 1895 г. адбыўся ІІІ з’езд ППС у Панарах, каля Вільні. У яго рашэннях партыя пазіцыянавала сябе як адзіную прадстаўніцу інтарэсаў польскага рабочага класа. У выніковых дакументах сцвярджалася, што «самым надзейным сродкам ліквідацыі царызма з’яўляецца аддзяленне ад сучаснай расійскай дзяржавы прыгнечаных народаў»Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 131.. ППС дэкларавала сваю падтрымку незалежніцкіх нацыянальных рухаў на тэрыторыі Расійскай імперыі. У той жачас яна выказвала свае прэтэнзіі на гегемонію ў рэвалюцыйным руху на ўсёй тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Падкрэслівалася неабходнасць пашырэння дзейнасці ППС на яе ўсходнія рэгіёны. Партыя ставіла перад сабой місію абуджэння мясцовых нацыянальных сацыялістычных рухаў у сумеснай барацьбе з царызмам пад фактычна ўласным кантролем. Прычым указвалася, што расійскія рэвалюцыйныя арганізацыі павінны прызнаць лідэрскую ролю ППС на гэтых земляхWasilewski L. Zarys dziejów Polskiej Partii Socjalistycznej w związku z historią socjalizmu polskiego w trzech zaborach i na emigracji. — Warszawa, 1925. — S. 41.. У гэтым кантэксце ППС імкнулася перацягнуць уплывовыя ў рэгіёне яўрэйскія сацыялістычныя арганізацыі з пераважна расійскага пад польскі ўплыў. У абноўлены склад Цэнтральнага рабочага камітэта ўвайшлі Юзэф Пілсудскі, Аляксандр Сулькевіч і Людвік Кульчыцкі, што сведчыла пра «віленскую» дамінацыю ў кіраўніцтве партыяй.

З 1896 г. прадстаўнікі ППС прымалі ўдзел у кангрэсах Другога ІнтэрнацыяналаWasilewski L. Zarys dziejów Polskiej Partii Socjalistycznej w związku z historią socjalizmu polskiego w trzech zaborach i na emigracji. — Warszawa, 1925. — S. 55..

IV з’езд ППС, які адбыўся ў Варшаве ў лістападзе 1897 г., выказаў непрыхільнае стаўленне адносна заснавання ў тым жа годзе Бунда:«Узяўшы пад увагу, што яўрэйскі пралетарыят можа мець пажаданні толькі супольныя з пралетарыятам нацыі, сярод якой ён пражывае; узяўшы пад увагу, што дзейнасць яўрэйскіх груп да гэтага часу, якія зараз выступаюць пад назвай „Усеагульныя яўрэйскі рабочы саюз у Расіі і Польшчы“, носіць шкодныя для руху рысы арганізацыйнай і праграмнай адасобленасці, што неаднаразова прымаюць варожую да нас пазіцыю, з’езд лічыць кірунак дзейнасці такога саюза фальшывым, тым, што адмаўляе салідарнасць з польскім і літоўскім пралетарыятам у яго барацьбе за вызваленне з-пад панавання расійскіх захопнікаў»Wasilewski L. Zarys dziejów Polskiej Partii Socjalistycznej w związku z historią socjalizmu polskiego w trzech zaborach i na emigracji. — Warszawa, 1925. — S. 59.. Пазіцыя ППС у дачыненні да Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, якая паўстала ў 1896 г., заключалася ў імкненні яе падпарадкавання гегемоніі польскага сацыялістычнага руху. Раздражненне выклікала нежаданне літоўскіх сацыял-дэмакратаў аб’ядноўвацца з ППС. Сцвярджалася, што пралетарыят Літвы з’яўляецца пераважна польска-, а не літоўскамоўным, а таму ён не мае патрэбы ў існаванні асобнай арганізацыі, бо яго інтарэсы адстойвае ППС. Найбольш прыхільнае стаўленне IV з’езд ППС выказаў у дачыненні да латышскага сацыялістычнага рухуWasilewski L. Zarys dziejów Polskiej Partii Socjalistycznej w związku z historią socjalizmu polskiego w trzech zaborach i na emigracji. — Warszawa, 1925. — S. 61.. Былі таксама сфармуляваныя ранейшыя патрабаванні ў адносінах да расійскага сацыялістычнага руху: прызнанне незалежнасці Польшчы і права на самавызначэнне іншых народаў імперыі, недапушчальнасць уваходжання ў кантакты з тымі ці іншымі арганізацыямі на тэрыторыі Польшчы і гістарычнай Літвы без ведама ППСWasilewski L. Zarys dziejów Polskiej Partii Socjalistycznej w związku z historią socjalizmu polskiego w trzech zaborach i na emigracji. — Warszawa, 1925. — S. 62..

Паступова ППС узмацняла свае пазіцыі ў польскім рабочым руху, яе актывісты ўдзельнічалі ў стачках і дэманстрацыях у гарадах Каралеўства Польскага. У лютым 1900 г. царская паліцыя выкрыла друкарню «Robotnika» ў Лодзі і арыштавала членаў Цэнтральнага рабочага камітэта Юзэфа Пілсудскага і Аляксандра Маліноўскага.