Станіслаў Дзядуле́віч (; , Варшава — ) — польскі гісторык, геральдыст і генеалог.

Біяграфія Са шляхецкай татарскай сям'і. Нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Выкладаў у сярэдніх навучальных установах Варшавы. З 1897 года публікаваў артыкулы па геральдыцы і генеалогіі ў «Вялікай універсальнай ілюстраванай энцыклапедыі».

Супрацоўнічаў з часопісам «Miesięcznik heraldyczny» («Геральдычны штомесячнік»), дзе змяшчаў артыкулы па геральдыцы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Публікаваўся таксама ў «Tygodnik ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»), «Bluszcz» («Блюшч»), «Kurier warszawski» («Варшаўскі кур’ер»).

Займаўся даследаваннем генеалогіі і геральдыкі татарскіх родаў ВКЛ, лічыў і свой род татарскага паходжання. Удзельнічаў у адраджэнскім татарскім руху.

Гербоўнік татарскіх сем’яў Найбольш вядомая праца Дзядулевіча — «Гербоўнік татарскіх сем’яў у Польшчы» (Herbarz rodzin tatarskich w Polsce, Вільня, 1929), у якой сабраны звесткі пра татарскія мусульманскія роды (пераважна з тэрыторыі ВКЛ) і пра шляхецкія роды хрысціянскага веравызнання, што паходзілі з татараў. Праца заснавана на шырокім дакументальным матэрыяле з архіваў Вільні, Варшавы, Масквы і Пецярбурга, аднак утрымлівае і шмат легендарных і некрытычна апрацаваных звестак.

Крыніцы

Літаратура Dziadulewicz Stanisław. Herbarz rodzin tatarskich w Polsce. Wilno. 1929

Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Геральдысты Польшчы Катэгорыя:Генеалогі Польшчы Катэгорыя:Генеалогі Беларусі Катэгорыя:Беларускія татары Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1872 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1943 годзе