Ляпалісія́даІўчанкаў В. І. Беларуская арфаграфія : апавяданні і гісторыі / В. І. Іўчанкаў. — Мінск : Пачатковая школа, 2010. — 304 с. — іл. ISBN 978-985-6947-36-3 — від моўнай збытковасці, абсурднае сцвярджэнне відавочнага.
Ляпалісіяда стварае камічны эфект у недарэчных, часам трагічных сітуацыях: «Мёртвы труп ляжаў без руху і не праяўляў прыкмет жыцця». Адзін з прыкладаў яшчэ школьнікам стварыў Джон Ленан, у сшытку стылізаваным пад газету Daily Howl (Штодзённы Вой), ён напісаў: «Our late editor is dead, he died of death, which killed him» («Наш нябожчык рэдактар мёртвы, ён памёр ад смерці, якая забіла яго»)John Lennon In His Own Write. — London: Jonathan Cape, Macmillan & Scribner, 1964. ISBN 0-684-86807-5.
Паходжанне Названа ад імя французскага маршала — маркіза Жака дэ Ла Паліса, загінулага ў бітве пры Павіі 1525 года. Эпітафію яму: («Тут спачывае сеньёр дэ Ла Паліс: калі б ён не быў мёртвы, то яшчэ выклікаў бы зайздрасць», — праз падабенства f да доўгага s (ſ), гумарыстычна пераасэнсавалі ( — «калі б ён яшчэ не памёр, ён бы ўсё яшчэ быў пры жыцці»). Пераасэнсаванне ў розных варыянтах стала асновай жартоўнай салдацкай песні, у XVIII стагоддзі Бернар дэ Ламануа звёў варыянты ў бурлескнай паэме «». З паэмы распаўсюдзілася версія («Яшчэ за чвэрць гадзіны да сваёй смерці ён быў жывы»).
Гл. таксама
Труізм Таўталогія Плеаназм Капітан Відавочнасць
Крыніцы
Катэгорыя:Рытарычныя фігуры Катэгорыя:Французскія фразы