Мар’інаго́рскі ўзо́рны анса́мбль танца́ «Дубра́вушка» — ансамбль танца з горада Мар’іна Горка, Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Ансамбль створаны ў 1985 годзе ў вёсцы Дубраўка пры сельскім Доме культуры. З 1988 года дзейнічае пры дзіцячай школе мастацтваў у горадзе Мар’іна Горка.
У 1992 годзе калектыву прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў».
Кіраўнікі ансамбля: Л. С. Матусевіч-Навіцкая (з 1985), Д. В. Жыльчык і Д. С. Садчанка (з 2013).
Склад і дзейнасць У складзе ансамбля — 43 удзельнікі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асноўныя мэты дзейнасці — павышэнне мастацкага і эстэтычнага ўзроўню ўдзельнікаў, фарміраванне харэаграфічнай культуры і папулярызацыя мастацтва танца.
Рэпертуар У рэпертуары ансамбля — беларускія, народныя, эстрадныя і сучасныя танцы: беларускі народны «Мітусь», цыганскі «Сонейка», бальны «Ча-ча-ча», у стылі джаз-мадэрн — «Афрыка», «Разам назаўсёды», харэаграфічнае папуры «У свеце казак», сучасны «У рытме XXI стагоддзя» і іншыя.
Узнагароды і ўдзел у фестывалях Ансамбль — дыпламант рэспубліканскага адкрытага конкурсу мастацтваў «Залаты Фенікс» (г. Мінск), абласнога фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Карагод сяброў» (г. Клецк, абодва — 2012) і іншых.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Ансамблі танца Беларусі Катэгорыя:Культура Мар’інай Горкі Катэгорыя:Узорныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1985 годзе