Ракел ды Кейрос (; ) — бразільская пісьменніца, перакладчыца, журналістка, драматург.

Першая жанчына, якая была прынятая ў Бразільскую акадэмію літаратуры, а таксама першая жанчына, якой была ўручаная прэмія Камоэнша (1993). Зрабілася вядомай у дваццаць гадоў, надрукаваўшы раман «Пятнаццаць» (O Quinze, 1930). Перакладала на партугальскую мову творы Дж. Осцін, Э. Бронтэ, Дж. Галсуорсі, Д. Дзюмар’е, А. Кроніна, А. Крысці, Э. М. Рэмарка, А. дэ Бальзака, Т. Гацье, Ф. Марыяка, Ф. Дастаеўскага.

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Бразіліі Катэгорыя:Перакладчыкі на партугальскую мову