Карэл Гаўлічак-Бораўскі (; ) — чэшскі паэт, публіцыст, палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў чэшскай журналістыкі, сатыры і літаратурнай крытыкі.

Біяграфія Вучыўся ў Карлавым універсітэце ў Празе (1838—1840), затым у духоўнай семінарыі, з якой быў выключаны за вальнадумства (1841). Вывучэнне моваў, літаратуры і гісторыі славянскіх народаў зблізіла яго з філолагам і паэтам П. Шафарыкам. Працаваў хатнім настаўнікам у Маскве, па вяртанні на радзіму заняўся публіцыстыкай, рэдагаваў газету Pražské noviny і літаратурны дадатак да яе Česka včela. Літаратурныя творы К. Гаўлічка-Бораўскага распаўсюджваліся збольшага ў спісах. Напісаў каля 78 эпіграмаў, пераклаў на чэшскую мову «Мёртвыя душы» і «Вія» М. Гогаля, «Казачую калыханку» М. Лермантава. Асноўныя творы — «Кутнагорскія лісты» (Epištoly kutnohorské), «Цірольскія элегіі» (Tyrolské elegie, паэма; 1852, надр. 1861), «Кароль Лаўра» (Král Lávra, 1854, надр. 1870).

Крыніцы

Катэгорыя:Паэты Чэхіі Катэгорыя:Публіцысты Чэхіі Катэгорыя:Перакладчыкі на чэшскую мову