Іван Пякарскі (; 1934, Алешкавічы, Камянецкі павет — ?) — украінскі рэлігійны і грамадскі дзеяч з Берасцейшчыны, дысідэнт. У 1970-1980-я гады адкрыты пратэставаў супраць рэлігійнага ўціску ў БССР.

Біяграфія Рана асірацеў — бацька загінуў у 1941 годзе на вайсковых зборах. У час вайны ўсё сяло, у тым ліку і хата Пякарскіх, згарэла. У раннім веку стаў інвалідам: паламаў рэбры і аслеп на адно вока, дапамагаючы савецкаму кулямётчыку знішчаць нямецкія пазіцыі (перабягаў з патронамі, і побач выбухнуў снарад).

Вучыўся ў духоўнай семінарыі. Працаваў псаломшчыкам у царкве Святой Параскевы ў Чарнаўчыцах Брэсцкага раёна.

У 1971 годзе арганізаваў у родных Алешкавічах масавы сход. Нагодай стала абранне мітрапаліта Круціцкага і Каломенскага Пімена Маскоўскім патрыярхам 2 чэрвеня 1971 года. Да Пякарскага трапілі запісы патрыяршага хору, які спяваў у гонар новага патрыярха. Ён купіў у Брэсце калонкі на чатыры дынамікі і развесіў у ваколіцах аб’яву пра будучую падзею. 22 жніўня 1971 года пры вялікай колькасці людзей у цэнтры Алешкавіч Пякарскі ўключыў запісы хора і ўзняў украінскі сцяг, аздоблены праваслаўным крыжам, выявай святога Георгія-змеяборца і надпісам «Се даю вам власть наступати на змію і всю силу вражу». Пасля мерапрыемства Пякарскага затрымалі. Следчы спрабаваў прадставіць справу як выступленне супраць савецкай улады. — Навошта ты гэта арганізаваў? Табе што, савецкая ўлада не падабаецца? — пытаўся следчы

— Я з беднай сям’і і раней не мог бы атрымаць ніякай адукацыі. Мне савецкая ўлада дала магчымасць вучыцца ў семінарыі, вучыцца любіць Бога, як жа мне яна можа не падабацца.Карэспандэнт часопіса «Наука и религия», які прыехаў з Масквы асвятляць справу, напісаў, што мясцовая ўлада паводзіла сябе некарэктна, бо запісы, якія ўключаў Пякарскі, зробленыя з дазволу ўладаў і не супярэчаць дзяржаўнай палітыцы. У выніку Івана Пякарскага асудзілі за хуліганства. На працягу 1972—1984 гадоў яго арыштоўвалі 16 разоў, зазвычай на 15 сутак за «аказанне супраціву пры затрыманні». Мітрапаліт пазбавіў Пякарскага чыну псаломшчыка.«Навокал Божы свет, Богам створаны і не можаш слова божага сказаць. Свабоды было тады менш, чым у язычніцкай Рымскай імперыі», — характарызаваў Іван Пякарскі савецкія часы.У 1970—1980-я гады Пякарскі дэманстратыўна хадзіў па прыходах, цэрквах Жабінкаўскага, Брэсцкага, Кобрынскага, Пінскага раёнаў, маючы на плячах жоўта-блакітны сцяг з хрысціянскімі сімваламі. Дамагаўся ўсталявання ў Алешкавічах памятнага знаку на месцы пахавання савецкіх салдатаў і партызанаў Першай украінскай партызанскай дывізіі імя С. Каўпака. У 1982 годзе быў моцна збіты рэлігійнымі фанатыкамі. У 1984—1985 гадах сядзеў у магілёўскай турме. У час перабудовы стаў адным з першых чальцоў Украінскага грамадска-культурнага аб’яднання Брэсцкай вобласці.

Крыніцы

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Дысідэнты Беларусі