Стэфан Кеневіч (польск. Stefan Kieniewicz, (7 (20) верасня 1907, Дарашэвічы — 2 мая 1992, Канстанцін) — польскі гісторык і архівіст, даследчык гісторыі Польшчы XIX стагоддзя. Прафесар Варшаўскага ўніверсітэта і Польскай акадэміі навукПазднякоў Валерый. Кеневіч Стафан // Энцыклапедыя гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 4. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1997. — С. 162.Пазднякоў Валерый. Кеневіч Стафан // Беларуская энцыклапедыя: у 18 тт. Т. 8. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 229..
Біяграфія Нарадзіўся 20 верасня 1907 года ў Дарашэвічах на рацэ Прыпяць, у сям’і Антонія Кеневіча (1877—1960) і Магдалены Грабоўскай (1881—1961), паходзіў з вядомага літоўскага шляхецкага роду Кеневічаў герба Равіч з Мазырскага павета.
Скончыў Варшаўскую гімназію імя гетмана Яна Замойскага (1925). Скончыў гістарычны факультэт Познанскага ўніверсітэта (1930). У 1934 годзе абараніў доктарскую дысертацыю пад назвай «Польскае грамадства ў Вялікапольскім паўстанні 1848 года», напісаную пад кіраўніцтвам Марцэлія Хандэльсмана (апублікаваную ў 1935 годзе). З 1937 па 1944 год ён працаваў у архіве Казначэйства ў Варшаве. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у інфармацыйна-прапагандысцкім бюро штаба Арміі Краёвай. Падчас Варшаўскага паўстання ён быў паранены, а пасля яго паразы знаходзіўся ў лагерах у Вюртэмбергу і Бадэне .
Пасля вайны пачаў працаваць у Інстытуце гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння габілітацыі ў Ягелонскім універсітэце (1946) стаў намеснікам прафесара Варшаўскага ўніверсітэта, з 1949 года — дацэнтам, а з 1958 года — прафесарам. У 1949 годзе атрымаў акадэмічнае званне прафесара гуманітарных навук. У 1953—1968 гадах таксама працаваў у Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук. У 1965 годзе стаў членам-карэспандэнтам Польскай акадэміі навук, а ў 1970 годзе — паўнапраўным членам. Быў членам і старшынёй (1969—1984) Камітэта па гістарычных навуках Польскай акадэміі навук. Быў членам Польскага гістарычнага таварыства (з 1974 года — ганаровы член) і Венгерскай акадэміі навук (з 1975 года — замежны член). Быў рэдактарам часопіса «Przegląd Historyczny» (1952—1992).
Навуковы даробак Працаваў ва ўмовах панавання камуністычнай ідэалогіі ў польскай гістарычнай навуцы, перайшоў на пазіцыі марксісцкай метадалогіі. Быў адным з найлепшых у сваім пакаленні спецыялістаў па гісторыі зямель былой Рэчы Паспалітай перыяду «доўгага ХІХ стагоддзя». Даследаваў гісторыю барацьбы Польшчы за незалежнасць у ХІХ стагоддзі, грамадскіх рухаў ХІХ стагоддзя, развіцця польскай нацыянальнай самасвядомасці, гісторыю Варшавы.
Аўтар манаграфій «Адам Сапега (1828—1903)» (1939), «Легіён Міцкевіча 1848-49» (1957), «Брусельскі самотнік: аповесць пра Іаахіма Лялевеля» (1960).
Паўстанню 1863-64 года прысвечаны кнігі «Студзеньскае паўстанне» (2-е выд., 1983), «Дарашэвічы 1863» (1986). Узначальваў польска-савецкі камітэт па выданні крыніц па паўстанні 1863-64 гг.Матвейчык, Дзмітрый. Унёсак беларускіх гісторыкаў і архівістаў у рэаліза- цыю польска-савецкага праекта па выданні крыніц па гісторыі паўста- ння 1863—1864 гг. (1957—1987 гг.) // Архіварыус: Зб. навук. паведамл. і арт. — Вып. 19. — Мінск: НГАБ, 2021. — С. 237—249. Яго працы сталі цэнтральнымі для характарыстыкі асобы Кастуся Каліноўскага ў польскай гістарыяграфіі 1970-90-х гадоў. Кеневіч быў упэўнены, што лічыць Каліноўскага беларускім нацыянальным героем нельга: ён дзейнічаў у рэчышчы польскага руху, не адрозніваў сябе ад палякаў, хаця галоўнай мэтай лічыў вызваленне беларускага і літоўскага народаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Памерлі ў 1992 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1907 годзе Катэгорыя:Удзельнікі Варшаўскага паўстання Катэгорыя:Архівісты Польшчы Катэгорыя:Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Сцяг Працы» I ступені Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы» Катэгорыя:Правадзейныя члены Польскай Акадэміі навук Катэгорыя:Члены Польскага гістарычнага таварыства