Нахман Сыркін (, ; ) — палітычны тэарэтык, заснавальнік працоўнага сіянізму і плённы пісьменнік на іўрыце, ідышы, рускай, нямецкай і англійскай мовах«Syrkin, Nachman.» Encyclopaedia Judaica, edited by Michael Berenbaum and Fred Skolnik, 2nd ed., vol. 19, Macmillan Reference USA, 2007, pp. 398—400. Gale eBooks, link.gale.com/apps/doc/CX2587519438/GVRL?u=uppsala&sid=bookmark-GVRL&xid=d20bcb05. Accessed 20 Oct. 2025.Frankel Johnathan. Nachman Syrkin: On the populist and prophetic strands in socialist Zionism, 1882—1907. In: Prophecy and Politics: Socialism, Nationalism, and the Russian Jews, 1862—1917. Cambridge University Press; 1981: 288—328..
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1868 годзе ў сям’і заможнага магілёўскага маскіла Лейзера Нахмановіча Сыркіна і яго жонкі Цывы Залманаўны Меяровіч. Атрымаў традыцыйную яўрэйскую адукацыю і вучыўся ў расійскай гімназіі ў Магілёве, з якой быў адлічаны за спрэчку з настаўнікам, які адмоўна адазваўся пра яго нацыянальнасць. Пасля пераезду сям’і ў Мінск у 1884 годзе Нахман зноў паступіў у гімназію, якую скончыў у тым жа годзе.
У Мінску Нахман Сыркін стаў актыўным удзельнікам руху «Хібат-Цыён» і пачаў публікаваць лісты палітычнага зместу ў іўрыцкай газеце «Ха-Меліц», што скончылася арыштам за рэвалюцыйную дзейнасць. Пасля вызвалення Сыркін з’ехаў у Лондан, дзе вывучаў англійскую мову і спрабаваў пісаць п’есы для яўрэйскага тэатра. Не атрымаўшы поспеху ў якасці драматурга, ён накіраваўся ў Нямеччыну, дзе ў 1888 году паступіў на філасофскі факультэт Берлінскага ўніверсітэта. Ужо ў 1889 годзе Сыркін разам са Шмарыя Левіным і Львом Моцкіным заснаваў у Берліне сіянісцкі студэнцкі гурток, а таксама стаў адным з заснавальнікаў Яўрэйска-рускай навуковай асацыяцыі.
У 1896 годзе выйшла першая навуковая праца Сыркіна, якая насіла назву «Разважанні аб філасофіі гісторыі». Паралельна з вучобай ён працягваў актыўна ўдзельнічаць у сіянісцкай дзейнасці, стаўшы дэлегатам ужо на першым Сусветным сіянісцкім кангрэсе, які праходзіў у 1897 годзе ў Базелі. Там ён выступіў з сінтэзам сіянісцкіх і сацыялістычных ідэй, але не знайшоў водгуку ў іншых дэлегатаў. Наступныя некалькі гадоў Сыркін правёў у Швейцарыі, дзе ў 1899 годзе ажаніўся з студэнткай-медычкай Басёй Аснос. У тым жа годзе нарадзілася іх адзіная дачка Марыя (1899—1989), пасля вядомы публіцыст, перакладчык з ідыша і паэтка. Ён і сам пачаў вывучаць медыцыну ў Базелі, але палітычная дзейнасць забірала ў яго занадта шмат часу, і ён кінуў заняткі. Сыркін працягваў прапагандаваць ідэі сацыялістычнага сіянізму, у 1898 годзе апублікаваўшы артыкул «Яўрэйскае пытанне і яўрэйская сацыялістычная дзяржава», а на сіянісцкіх кангрэсах сабраўшы вакол сябе групу сіяністаў-сацыялістаў. На IV Сусветным сіянісцкім кангрэсе ў 1900 годзе Сыркін і яго аднадумцы апублікавалі на рускай мове дэкларацыю Сіянісцкай сацыялістычнай партыі, якая ў далейшым спрабавала вылучыць свайго лідара кандыдатам у дэпутаты Дзяржаўнай думы. Гэтая спроба была, аднак, спынена ўладамі Расійскай імперыі.
У пачатку стагоддзя Сыркін паспяхова сумяшчаў палітычную і навуковую дзейнасць. У 1903 годзе ў Берне выйшла яго праца «Адчуванне і ідэя» (ням.: Empfindung und Vorstellung), якая адзначыла атрыманне ім ступені доктара філасофіі. У гэтым жа годзе ён вярнуўся ў Берлін, дзе паспрабаваў аднавіць літаратурную кар’еру, перакладаючы на нямецкую творы Талстога. У Берліне Сыркін пачаў выдаваць часопісы сіянісцкага руху «Херут» на ідышы і іўрыце, але святло ўбачылі толькі па адным выпуску. У 1904 годзе Сыркін быў дэпартаваны з Германіі за «падрыўную дзейнасць», перабраўшыся з сям’ёй спачатку ў Парыж, затым у Вільню, дзе пражыў да 1907 года, і нарэшце ў ЗША. У гэтыя гады ён на чале групы тэрытарыялістаў вёў у Сусветнай сіянісцкай арганізацыі барацьбу за Угандскую праграму, якая прадугледжвала стварэнне яўрэйскага нацыянальнага дома ў Заходняй Афрыцы, але пасля адмовіўся ад гэтай ідэі, далучыўшыся ў ЗША да руху «Паалей Цыён», які да 1909 года ўжо ўзначаліў. У 1914 годзе памерла Бася Сыркін, і Нахман праз некаторы час ажаніўся на яе сястры Машы Аснос — таксама ўрачы па адукацыі, выпускніцы Універсітэта Манпелье.
У гады Першай сусветнай вайны Сыркін горача падтрымліваў ініцыятыву Уладзіміра Жабоцінскага аб стварэнні асобнага яўрэйскага ўзброенага падраздзялення ў складзе войскаў Антанты, якая ўвасобілася ў выніку ў выглядзе Яўрэйскага легіёна. У 1919 годзе ён уваходзіў у склад яўрэйскай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі, а ў 1920 годзе ў складзе дэлегацыі Сусветнага саюза «Паалей Цыён» Сыркін правёў паўгода ў Палестыне. Гэта аказаўся яго адзіны візіт у Палестыну: сардэчная хвароба падтачыла яго сілы, і ён памёр у Нью-Ёрку ў 1924 годзе.
У 1951 годзе, пасля заснавання Дзяржавы Ізраіль астанкі Нахмана Сыркіна былі перавезены туды і пахаваны ў кібуцы Кінерэт разам з іншымі заснавальнікамі сацыялістычнага сіянізму. Яго імя носіць населены пункт Кфар-Сіркін недалёка ад Пэтах-Тыквы.
Сіянізм Сыркін быў адным з лідараў фракцыі лейбарысцкай сіянісцкай партыі на Першым сіянісцкім кангрэсе ў 1897 годзе і адным з першых прыхільнікаў стварэння Яўрэйскага нацыянальнага фонду. Таксама быў першым, хто прапанаваў, каб яўрэйскія імігранты ў Палесціну стваралі калектыўныя паселішчы.
У адрозненне ад іншых сацыялістычных мысляроў таго часу, Сыркін адчуваў сябе камфортна са сваім яўрэйскім паходжаннем і, хоць ён не гаворыць пра гэта выразна ў сваім эсэ «Яўрэйскае пытанне і яўрэйская сацыялістычная дзяржава» (1898), відавочна, што ён меў на ўвазе біблейскі акцэнт на строгую сацыяльную справядлівасць, незалежна ад багацця, улады ці прывілеяў. Аднак ён разглядаў сіянізм як замену традыцыйнаму іўдаізму.
У сваёй працы «Яўрэйскае пытанне і сацыялістычная яўрэйская дзяржава» Сыркін імкнуўся ўзгадніць сваю канцэпцыю сацыялізму і сваю моцную адданасць сіянізму, выступаючы супраць тых, каго ён лічыў буржуазнымі сіяністамі, такімі як Тэадор Герцль. Ён таксама выступаў супраць антысіянісцкіх яўрэйскіх сацыялістаў, якія сцвярджалі, што не можа быць вырашэння яўрэйскага пытання, і супраць еўрапейскага антысемітызму без стварэння яўрэйскай дзяржавы.
Спадчына У 1951 годзе яго рэшткі пахаваны ў кібуцы Кінерет побач з іншымі заснавальнікамі працоўнага сіянізму. У яго гонар названы кібуц Кфар-Сіркін, заснаваны ў 1933 годзе паблізу Петах-Тыквы.
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Паалей Цыён Катэгорыя:Постаці Магілёва Катэгорыя:Палітыкі Ізраіля Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Яўрэі ў Беларусі Катэгорыя:Эсэры Катэгорыя:Сіянізм Катэгорыя:Сацыялісты