L’Oréal — французская кампанія па вытворчасці парфумерыі і касметыкі. Штаб-кватэра знаходзіцца ў камуне Клішы-ла-Гарэн у прыгарадзе Парыжа. Заснавана ў 1909 годзе французскім хімікам Эжэнам Шюле.
L’Oréal вырабляе мноства папулярных марак касметыкі, духоў і сродкаў па догляду за скурай і валасамі (у тым ліку L’Oréal Paris, Garnier, Maybelline New York, Cacharel, Giorgio Armani Parfums and Cosmetics, Lancôme, Vichy, La-Roche-Posay і іншыя). Сярод брэндаў прысутнічаюць як прадстаўнікі касметыкі люкс (Cacharel, Urban Decay), так і аптэчныя маркі (Vichy, La Roche Posay). Таксама кампанія прадстаўлена на рынку брэндамі прафесійнай касметыкі па догляду за целам і валасамі. На верасень 2010 года ў кампаніі было 38 заводаў.
Катэгорыя:Кампаніі Францыі