Арнольд Алоіз Шварцэнэгер (; ) — амерыканскі культурыст, , , кінапрадзюсар, палітык, прадпрымальнік.

Спартыўная кар’ера Уладальнік шэрагу прэмій па бодзібілдынгу, у тым ліку сяміразовы ўладальнік тытула «Містар Алімпія».

Аўтар кнігі «Класічная энцыклапедыя бодзібілдынгу», «Новая энцыклапедыя бодзібілдынгу», «Выхаванне культурыста». Складальнік зборніка індывідуальных трэніровачных праграм.

Кар’ера ў кіно Першую ролю ў кіно атрымаў у 22 гады. «Геркулеса ў Нью-Ёрку» ён выконваў пад псеўданімам Стронг — на той момант для Галівуда яго сапраўднае прозвішча было занадта складаным для вымаўлення. Пасля выканаў галоўныя ролі ў такіх фільмах, як «Конан-варвар» (1982), «Тэрмінатар» (1984), «Каманда» (1985), «Драпежнік» (1987), «Чалавек бяжыць» (1987), «Поўны ўспамін» (1990), «Тэрмінатар 2: Судны дзень» (1991), «Праўдзівая хлусня» (1994), «Знішчальнік» (1996), «Канец дзён» (1999), «Тэрмінатар 3: Паўстанне машын» (2003) і інш. Мае шэраг прэмій у кінематографе .

Палітычная кар’ера Палітык-рэспубліканец. 38-ы губернатар Каліфорніі (абраны ў 2003 годзе, перавыбраны ў 2006). Паўнамоцтвы губернатара мінулі ў 2011 годзе.

Бібліяграфія

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Музей Арнольда Шварцэнэгера Арнольд Шварцэнэгер на сайце Internet Movie Database

Арнольд Шварцэнэгер у фотаальбоме «Містар Алімпія» Афіцыйны сайт чэмпіянату «Арнольд Класік» Арнольд Шварцэнэгер. Выхаванне культурыста Інтэрв’ю газеце «Аргументы і факты» Інтэрв’ю часопісу Time out

Катэгорыя:Культурысты Катэгорыя:Акцёры-культурысты Катэгорыя:Губернатары Каліфорніі Катэгорыя:Акцёры-палітыкі Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі ЗША Катэгорыя:Карыстальнікі Twitter Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Галівудская алея славы Катэгорыя:Арнольд Шварцэнэгер