Тадэвуш Конрад Пшыпкоўскі (польск.: Tadeusz Konrad Przypkowski; 12 ліпеня 1905, Янджэеў — 17 снежня 1977, там жа) — польскі гісторык мастацтва, гісторык навукі, фатограф, а таксама адзін з невялікай колькасці існаваўшых у свеце гнамонікаў — спецыялістаў у галіне разлікаў і праектавання сонечных гадзіннікаў.
Біяграфія Скончыў гімназію імя Генрыка Сянкевіча ў Кракаве, а ў 1923 годзе пачаў вывучаць гісторыю мастацтва і гісторыю ў Ягелонскім універсітэце, дзе ў 1929 годзе атрымаў доктарскую ступень.
Гнамоніка і сонечныя гадзіннікі
Тадэвуш Пшыпкоўскі з’яўляецца аўтарам шматлікіх сонечных гадзіннікаў. Частку з іх ён стварыў асабіста, іншыя толькі разлічваў і праектаваў. Сярод яго найбольш вядомых прац:
Сонечны гадзіннік у абсерваторыі ў Грынвічы. Гадзіннік на Марыяцкім касцёле ў Кракаве. Гадзіннік на Каралеўскім замку ў Варшаве (знішчаны падчас вайны). Гадзіннік на ратушы ў Сандомежы. Комплекс гадзіннікаў перад Палацам культуры і навукі ў Варшаве: шматгранны ў Святакрыжскім парку і аналематычны на Пасажы Віславы Шымборскай. Гадзіннікі на сценах Тэатра «Камедыя» ў Варшаве. Гадзіннік на касцеле ў Плоньску і перад касцелам Маці Божай у Імеліне Гадзіннік на фасадзе замку ў Шыдлаве
Фатаграфія З 1920-х гадоў атрымліваў узнагароды за свае мастацкае фота, у тым ліку ў Лос-Анджэлесе (1925), Мантэвідэа (1931) і Мілане (1932). У 1935—1938 гадах публікаваў свае фатаграфіі ў выданні Piękno Warszawy («Прыгажосць Варшавы»). У 1938—1939 гадах належаў да Варшаўскага Фотаклуба.
Адметнасць фатаграфій Пшыпкоўскага ў тым, што ен выкарыстоўваў рэдкую тэхніку «бром-алейнага адбітку», калі адбелены срэбны адбітак пакрываўся алейнай фарбай, а на наступным этапе сухі малюнак пераносіцца на іншую паперу з дапамогай друкарскага станка. Гэту працаёмкую тэхніку выкарыстоўваў напрыклад Ян Булгак. Пасля Другой сусветнай вайны тэхніка гэта фатаграфічная тэхніка выкарыстоўвалася рэдка.
Літаратура
Wacław Żdżarski, Historia fotografii warszawskiej, s. 160—161. Wydawca — Państwowe Wydawnictwo Naukowe (1974)
Marian Brzozowski, Przypkowski Tadeusz Konrad, Polski Słownik Biograficzny, tom XXIX, 1986. A. Bocheński, Wspomnienie o Tadeuszu Przypkowskim, «Kultura», nr 7: 1978. P. M. Przypkowski, Zbiory Muzeum im. Przypkowskich w Jędrzejowie, Jędrzejów 2012.