Малараснічныя інфузорыі (Oligotrichida) — атрад (ці падклас) раснічных інфузорый.

Апісанне Форма цела складаная, са шкілетнымі і скарачальнымі элементамі. Суцэльнае раснічнае покрыва адсутнічае.

Нешматлікія прэснаводныя, марскія (тынтыніды) формы і інфузорыі, якія жывуць у страўніку (рубец, сетка) і тоўстых кішках жвачных млекакормячых — сямейства афрыяскаляцыды (каля 120 відаў) і цыклапастыіды.

Кормяцца бактэрыямі, грыбкамі, зернем крухмалу, часцінкамі раслін; ёсць драпежнікі. Размнажаюцца шляхам кан’югацыі, асобіны адрозніваюцца будовай шкілета, формай панцыра і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Інфузорыі