Стоўнхендж (, літар. «Каменны хендж») — занесенае ў спіс Сусветнай спадчыны каменнае мегалітычнае збудаванне (кромлех) на Солсберыйскай раўніне ў графстве Уілтшыр (Англія). Прыкладна за 130 км на паўднёвы захад ад Лондана.

Датаванне

Першыя даследчыкі звязвалі пабудову Стоўнхенджа з друідамі, раскопкі, аднак, адсунулі час стварэння Стоўнхенджа да новакаменнага і бронзавага вякоў. Сучасная датыроўка элементаў Стоўнхенджа, заснаваная на радыевугляродным метадзе, вылучае наступныя фазы стварэння:

Фаза 1 — будаўніцтва галоўнага рова і валоў (культура Віндміл-Хіл). У рове была знойдзена значная колькасць аленевых рагоў са слядамі «зносу». Як ніжэй глею рагоў не знойдзена, была выказана думка, што роў быў выкапаны неўзабаве пасля забойства аленяў. Апошняя падзея была датавана радыевугляродным метадам 3020-2910 гадамі да н. э. Пры гэтым ёсць узоры, якія адхіляюцца ад гэтага часу. Фаза 2 — другаснае запаўненне рова, драўляныя будынкі і лункі Обры. Фаза 3 — пахавальная ўрэзка ў вяршыню другаснага запаўнення рова, пабудова каменных кругоў з пясчаніку і блакітных камянёў, авеню і лункі Y і Z (Уэсекская культура). Матэрыял для датыроўкі валуноў САРС, вельмі абмежаванай колькасці, паказвае на 2440—2100 гады да н. э.

Гл. таксама Ваўн-Маўн

Літаратура

Кельтская мифология. Энциклопедия. / Пер. с англ. С. Головой и А. Голова. — М.: Эксмо., Изд-во Эксмо, 2002.

Спасылкі

Катэгорыя:Мегаліты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Хенджы