Францішак Банавентура Ярманскі (Юрманскі;  — ) — дзеяч каталіцкай царквы, педагог, археограф.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1725 годзе ў Берасцейскім ваяводстве ВКЛ. Вучыўся ў піярскіх навучальных установах у Новым Дольску, Любяшове. У 1744 уступіў у ордэн піяраў, з 1746 святар. 12 гадоў быў хатнім настаўнікам у Радзівілаў. Пасля рэктар піярскіх калегіумаў у Вільні і Шчучыне, якія значна пашырыў, узняў там узровень навучання. У 1778—81 узначальваў Літоўскую правінцыю ордэна.

Аўтар падручнікаў, у т.л. «Практыкаванні, выкарыстаныя ў маладых Радзівілаў і вучнёўскай моладзі» («Opuscula in iuvenum Radzivillorum et scholasticae iuventutis usum»). Склаў і выдаў на лацінскай мове зборнік дакументаў па гісторыі піяраў у Рэчы Паспалітай да 1772: «Дэкрэты генеральных капітулаў ордэна…» («Decreta capitulorum generalium ordinis…», Вільня, 1780).

Памёр у 1784 годзе ў Шчучыне.

Крыніцы

Катэгорыя:Піяры