Зібейда Садыгава, поўнае імя Зібейда Сахбат кызы Садыгава (; нар. ) — азербайджанскі адвакат па правах чалавека. Больш за 15 гадоў яна займаецца абаронай правоў чалавека, асаблівую ўвагу надаючы правам жанчын і супрацьдзеянню дамашняму насіллю. Як член Калегіі адвакатаў Азербайджанскай Рэспублікі абараняла правы каля дзясятка палітычных зняволеных у краіне.
Раннія гады Зібейда Садыгава нарадзілася 26 лютага 1985 года. З 2001 па 2005 год яна навучалася на юрыдычным факультэце Бакінскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Адвакацкая дзейнасць Зібейда Садыгава ўжо шмат гадоў абараняе правы людзей, арыштаваных па палітычных матывах у Азербайджане. Яна таксама надае асаблівую ўвагу правам жанчын і супрацьдзеянню дамашняму насіллю.
Садыгава абараняла правы адваката Аліабаса Рустамава, актывіста Гіяса Ібрагімава, журналіста Фікрэта Фарамазаглу, актывіста Фуада Ахмедлі, палітыка Гезяль Байрамлы, журналіста Афгана Мухтарлы, актывіста Пашы Умудава, актывіста Ніямедзіна Ахмедава, палітыка Бахцяра Гаджыева, эканаміста Губада Ібадаглу, актывіста Афіядзіна Мамедава, журналіста Ульві Гасанлы, абаронцы правоў чалавека Ільхаміза Гуліева, журналіста Фарыда Ісмаілава, даследчыка Бахруза Самедава і журналіста Натыга Джавадлы.
Крыніцы