Бабру́йскі заво́д тра́ктарных дэта́ляў і агрэга́таў (БЗТДА) — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Бабруйска, што знаходзіцца на вуліцы Бахарава, д. 225. На 2013 год меў 5 сумесных зборачных прадпрыемстваў у Расіі (Новаперсіянаўка, Кастрычніцкі раён, Растоўская вобласць; Рубцоўск, Алтайскі край; Санкт-Пецярбург; Стэрлітамак, Башкартастан) і Славакіі (Блатна-на-Астрове, раён Дунайска-Стрэда, Трнаўскі край). Валодаў 15 гандлёвымі прадстаўніцтвамі ў Беларусі: вёска Вароны (Віцебскі раён), Гомель, Ліда (Гродзенская вобласць), Магілёў, Мінск і Слуцк (Мінская вобласць). Таксама меў 77 замежных гандлёвых прадстаўніцтваў у 30 краінах Азіі, Паўночнай Амерыкі і Еўропы.

Гісторыя Завод узнік у 1945 годзе як міжраённая майстэрня капітальнага рамонту. У 1970 годзе яна відазмянілася, перапрафілявалася і атрымала сённяшнюю назву. У тым самым годзе завод увайшоў у вытворчае аб’яднанне «Мінскі трактарны завод». Сёння БЗТДіА з’яўляецца буйным прадпрыемствам Рэспублікі Беларусь, што выпускае запасныя часткі і камплектуючыя да трактараў «Беларусь».

Прадукцыя На заводзе вырабляюцца дыскі счаплення, раздатачныя каробкі, прамежкавыя апоры, гідраўзмацняльнікі, рукавы высокага ціску, дыскавыя колы, паваротныя цапфы, сілавыя валы, трактарныя крэслы, валы адбору магутнасці, паліваправоды і камплектуючыя да іх.

Партнёры Доўгі час супрацоўнічае з Расіяй, Украінай, Малдовай, краінамі Балтыі, Польшчай, Сербіяй, Венгрыяй, Балгарыяй, Турцыяй, Пакістанам, Егіптам, Іспаніяй, В’етнамам, ЗША.

Узнагароды Завод узнагароджаны прызамі «Nike» і «Golden standart-2002» міжнароднай праграмы «Партнёрства дзеля прагрэсу». Прадукцыя завода неаднаразова адзначалася дыпломамі расійскіх і міжнародных выставак за сваю якасць і ўзнагароджана залатымі медалямі ў намінацыі «За высокую якасць прадукцыі, што выпускаецца» і «Найлепшая прадукцыя для аграпрамысловага комплексу».

Крыніцы

Літаратура Брашура: Республиканское унитарное предприятие «Бобруйский завод тракторных деталей и агрегатов»: запасные части к тракторам МТЗ/«Bobruisk plant of tractor parts and units»: spare parts and units for the tractors «Belarus»

Спасылкі СП у Башкірыі СП у Славакіі

Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Трактарабудаўнічыя прадпрыемствы Катэгорыя:Прадпрыемствы Бабруйска