Генадзь Іванавіч Мацур (нар. , Чашнікі, Віцебская вобласць) — беларускі мастак, кніжны дызайнер, каліграф, выкладчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Чашніках Віцебскай вобласці. У 1979 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1984 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
Працаваў мастацкім рэдактарам, галоўным мастаком выдавецтва «Беларусь», выкладчыкам у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх і замежных выдавецтваў.
З 1994 года прымае ўдзел у выставах каліграфіі. Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў мастацтва кнігі.
Узнагароды Лаўрэат міжнародных конкурсаў мастацтва кнігі.
Крыніцы
Катэгорыя:мастакі Беларусі Катэгорыя:каліграфы Беларусі