Франсуа Марыс Адрыян Мары Мітэран (; 26 кастрычніка 1916 — ) — французскі палітычны дзеяч, адзін з лідараў сацыялістычнага руху, прэзідэнт Францыі з 1981 па 1995 г. Яго чатырнаццацігадовага прэзідэнцтва (два тэрміны па 7 гадоў) — самае працяглае ў гісторыі Францыі. Як былы першы сакратар Сацыялістычнай партыі, ён быў першым левым палітыкам, які заняў пасаду прэзідэнта ў час Пятай рэспублікі.

Дзякуючы ўплыву сям’і, Мітэран пачаў сваё палітычнае жыццё, грунтуючыся на правым каталіцкім нацыяналізме. Служыў пры рэжыме Вішы ў яго першыя гады існавання. Пасля далучыўся да Супраціву, перайшоў у левы спектр і некалькі разоў займаў пасаду міністра за часам чацвёртай рэспублікі. Мітэран выступаў супраць усталявання Шарлем дэ Голем Пятай рэспублікі. Не зважаючы на тое, што часам быў палітычна ізаляванай асобай, ён пераўзыходзіў канкурэнтаў і быў лідарам левых на прэзідэнцкіх выбарах 1965 і 1974 гадоў, перш чым быў абраны прэзідэнтам краіны на выбарах 1981 года. У 1988 годзе Мітэран быў пераабраны і заставаўся на пасадзе да 1995 года.

Мітэран запрасіў Камуністычную партыю ў свой першы ўрад, што на той час лічылася спрэчным рашэннем. Тым не менш, камуністы былі ўключаны ў якасці малодшых партнёраў і замест таго, каб скарыстацца перавагамі, пабачылі, што іхняя падтрымка паменшылася, і ў рэшце рэшт пакінулі кабінет у 1984 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў Катэгорыя:Прэзідэнты Францыі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Францыі Катэгорыя:Члены французскай Сацыялістычнай партыі (1969) Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Франкфурта-на-Майне Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (1965) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (1974) Катэгорыя:Памерлі ад раку прадсталёвай залозы Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага Катэгорыя:Пятая французская рэспубліка Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (1981) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (1988)