Мікалай Іванавіч Сціхараў (, в. Воранава, Перамышлеўскі раён, Калужская вобласць — , Мінск) — беларускі вайсковец, службовец, архівіст.

Біяграфія Нарадзіўся 21 снежня 1917 года ў вёсцы Воранава Перамышлеўскага раёна Калужскай вобласці.

У 1933 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Днепрапятроўск, дзе ў 1938 годзе паступіў у Днепрапятроўскі горны інстытут. У 1939 годзе быў прызваны ў органы НКУС, скончыў Харкаўскую міжкраёвую школу НКУС (1940) і да 1965 года служыў у органах НКУС—МДБ—МУС СССР.

У 1958 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ імя У. І. Леніна. У 1965 годзе звольнены ў запас у званні палкоўніка.

У 1965—1970 гадах працаваў начальнікам Беларускага аддзялення выдавецтва «Транспарт». З 20 лютага 1970 па 14 лютага 1972 года займаў пасаду дырэктара ЦДГА БССР.

Памёр у Мінску.

Узнагароды Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама медалямі «За баявыя заслугі», «За абарону Каўказа», «За Перамогу над Германіяй», «ХХХ гадоў Савецкай Арміі і Флоту» і інш..

Крыніцы

Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР