Дом Гогаля (афіцыйная назва Дом М. В. Гогаля — мемарыяльны музей і навуковая бібліятэка) — дзяржаўная бюджэтная ўстанова культуры горада Масквы, прысвечаны пісьменніку Мікалаю Гогалю. Размешчаны ў былой сядзібе графа Аляксандра Талстога па адрасе Мікіцкі бульвар, 7а, дзе пісьменнік пражыў чатыры гады — з 1848 да сваёй смерці ў 1852 годзе. На пачатак 2018 года музей з’яўляецца адзіным цэнтрам памяці Гогаля ў Расіі.

Музейная экспазіцыя складаецца з шасці мемарыяльных пакояў, размешчаных на першым паверсе будынка. У захоўванні навуковай бібліятэкі знаходзяцца больш за 300 тамоў прыжыццёвых і пазнейшых выданняў Мікалая Гогаля. Штогод праводзіцца навуковая канферэнцыя «Гогалеўскія чытанні», канцэрты і мастацкія выставы. З 2014 года ў межах мемарыяльнага цэнтра функцыянуе арт-прастора «Новае крыло».

Катэгорыя:Музеі Масквы