«Not a Second Time» () — песня Джона Ленана (аўтарства прыпісана Ленану і Мак-Картні), запісаная гуртом «The Beatles» для іх другога студыйнага альбома With The Beatles. Паводле Ленана, сачыняючы гэтую песню ён «спрабаваў напісаць нешта ў духу Смокі Робінсана».
Гісторыя песні Песня была запісана 11 верасня 1963 года на студыі «Эбі-Роўд» (пасля песні All I’ve Got to Do і перад песняй Don’t Bother Me). Агулам было запісана дзевяць дубляў (пяць поўных і чатыры дабавачныя). Замест звычайнай для песень таго часу партыі сола-гітары пройгрышы выконваюцца на фартэпіяна (у выкананні Джорджа Марціна).
У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — двойчы запісаны і зведзены вакал, акустычная гітара Пол Мак-Картні — бас-гітара Джордж Харысан — акустычная гітара Рынга Стар — ударныя Джордж Марцін — фартэпіяна
Паводле іншых даных, Джордж Харысан у запісе гэтай песні не ўдзельнічаў.
У сувязі з гэтай песняй музычны крытык Уільям Мэн апублікаваў у лонданскай The Times артыкул, у якім ён згадаў «эалійскія кадэнцыі»«Эалійская кадэнцыя» — музычны тэрмін, які азначае, што мажорная кампазіцыя ў канцы вырашаецца ў акорд шостай ступені, то-бок, у тоніку паралельнага мінору (эалійскі лад заснаваны на шостай ступені мажорнай гамы). ў вакале Ленана ў канцы песні, заўважыўшы, што тая ж самая паслядоўнасць акордаў маецца ў канцы апошняй часткі «Das Lied von der Erde» Густава Малера. Праз некалькі гадоў у дачыненні да эалійскіх кадэнцый Ленан адзначыў: «Я дагэтуль не ўяўляю, што гэта такое» (пры гэтым ён памылкова аднёс гэтае сцвярджэнне да песні «It Won’t Be Long»).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:The Beatles