Ірына Іванаўна Петрусевіч (нар. , в. Канічы, Касцюковіцкі раён) — беларуская журналістка і дэпутатка.
Біяграфія Нарадзілася 30 лістапада 1976 года ў вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» з дадатковай спецыяльнасцю «Руская мова і літаратура», Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сродкі масавай інфармацыі», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».
Працоўную дзейнасць пачала малодшай навуковай супрацоўніцай Касцюковіцкага краязнаўчага музея; працавала карэспандэнткай рэдакцыі, выконваючай абавязкі загадчыцы аддзела інфармацыі рэдакцыі раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны»; загадчыцай аддзела інфармацыі, намесніцай галоўнага рэдактара, галоўнай рэдактаркай рэдакцыі; намесніцай старшыні Касцюковіцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях. Дырэктарка інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці».
Дэпутатка Касцюковіцкага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.
Дэлегатка VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучана ад горада Магілёва). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
Член працоўных груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Рэспублікі Індыя, Туркменістана.
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, Саюза журналістаў Беларусі.
Узнагароды Узнагароджана ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама.
Крыніцы
Спасылкі Профіль Ірыны Петрусевіч на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Касцюковіцкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання Катэгорыя:журналісты Беларусі