Do You Want to Know a Secret () — песня англійскага рок-гурта «The Beatles» у выкананні Джорджа Харысана, выпушчаная на альбоме Please Please Me. Аўтарам песні з'яўляецца Джон Ленан (указана на кружэлках McCartney/Lennon). Песня трапіла ў альбомы «The Beatles' Ballads», «The Beatles Box» і «On Air — Live at the BBC Volume 2».

Кампазіцыя Тэкст песні ў асноўным напісаны Джонам Ленанам, але афіцыйна аўтарствам лічыцца музычны саюз «Ленан/Мак-Картні». Натхненнем для песні паслужыла кампазіцыя «I’m Wishing» з мультфільма «Беласнежка і сямёра гномаў» кампаніі The Walt Disney Company. Першыя два радкі з мультфільма «Want to know a secret? Promise not to tell?» () ідуць адразу ж у пачатку песні. Паводле Пола Мак-Картні шанец, што песню будзе выконваць Харысан, быў 50/50.

Запіс У інтэрв'ю 1980 года Ленан патлумачыў саліраванне Харысана ў кампазіцыі тым, што «ў ёй было ўсяго толькі тры ноты і ён не быў найлепшым спеваком у свеце», але дадаў, што «з таго часу яго голас палепшыўся». Харысан выканаў дзве песні з альбома «Please Please Me»: дадзеную і Chains. Пасля іх гурт не запісваў ніводнай песні з вакалам Харысана аж да альбома «With The Beatles».

Кампазіцыя была запісана 11 лютага 1963 года разам з астатнімі песнямі з альбома ўсяго за адзін дзень.

Рэліз Сінгл быў выпушчаны толькі праз год у ЗША 23 сакавіка 1964 і дасягнуў другога месца ў чарце, саступаючы толькі іншай песні гурта — «Can't Buy Me Love».

Удзельнікі запісу Джон Ленан — акустычная рытм-гітара, бэк-вакал Пол Мак-Картні — бас-гітара, бэк-вакал Джордж Харысан — гітара, вакал Рынга Стар — ударныя

Крыніцы

Бібліяграфія

Катэгорыя:The Beatles