Бульва́р Маршала Ракасоўскага () — бульвар ва Усходняй адміністрацыйнай акрузе Масквы, у складзе Муніцыпальнай акругі Багародскае. Праходзіць паміж Адкрытай шашой і 1-й Мяснікоўскай вул. Злева да бульвара прымыкаюць Ігральная, Глебаўская і Дзіцячая вуліцы; справа — 3-і праезд Падбельскага; бульвар перасякаецца 7-м праездам Падбельскага і Байцовай вуліцай. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Адкрытай шашы.

Першапачаткова (да сярэдзіны 1980-х гадоў) нумарацыя вялася ад Пагоннага праезду і заканчвалася не на Адкрытай шашы, а на сучасным 7-м праездзе Падбельскага (тады гэта быў унутрыквартальны праезд без назвы), г.зн. у кірунку, процілеглым цяперашняму, а затым, пасля змены нумарацыі бульвар пачынаўся каля Адкрытай шашы і сканчацца на 1-й Мяснікоўскай вуліцы. Катэгорыя:Вуліцы Масквы