Марці Ойва Калеві Ахцісаары (; , Вііпуры, Фінляндыя — , Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, Прэзідэнт Фінляндыі (1994—2000), супрацоўнік ААН. Першым фін, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру (2008).

Біяграфія Нарадзіўся 23 чэрвеня 1937 года ў Вііпуры (цяпер — Выбарг) ў сям’і фінскага афіцэра нарвежскага паходжання.

У ходзе савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў яго сям’я пераехала ў Куапіа, а ў 1952 годзе — у Оўлу. Скончыў завочнае педагагічнае аддзяленне Оўльскага ўніверсітэта ў 1959 годзе.

У Оўлу ўступіў у YMCA і ў 1960 годзе з’ехаў у Карачы (Пакістан), узначаліўшы там школу фізічнага выхавання YMCA. У 1963 годзе вярнуўся ў Фінляндыю, у Хельсінкі, дзе паступіў у палітэхнікум і працаваў у арганізацыях, якія аказвалі дапамогу краінам, якія развіваюцца.

Прэзідэнт Фінляндыі ў 1994—2000 гадах.

У 2021 годзе стала вядома, што Ахцісаары адмовіўся ад любой грамадскай дзейнасці з-за хваробы Альцгеймера.

Памёр 16 кастрычніка 2023 года ў Хельсінкі.

Спасылкі

Катэгорыя:Службовыя асобы ААН Катэгорыя:Прэзідэнты Фінляндыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Паслы Фінляндыі ў Танзаніі Катэгорыя:Паслы Фінляндыі ў Замбіі Катэгорыя:Паслы Фінляндыі ў Самалі Катэгорыя:Паслы Фінляндыі ў Мазамбіку Катэгорыя:Ганаровыя дактары МДІМА