Пётр Казіміравіч Бялу́сь (нар. , в. Плюсы, Браслаўскі раён) — беларускі дзяржаўны службовец.
Біяграфія Нарадзіўся 18 жніўня 1976 года ў вёсцы Плюсы Браслаўскага раёна. У 1998 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «настаўнік фізікі і матэматыкі». У 2023 годзе атрымаў адукацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь як спецыяліст у галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання.
У 1993—1998 гадах працаваў настаўнікам матэматыкі ў Паўазерскай сярэдняй школе Бешанковіцкага раёна. У 2002—2009 гадах — настаўнік фізікі і матэматыкі ў Плюскай школе-садзе Браслаўскага раёна. У 2009—2018 гадах займаў пасаду старшыні Плюскага сельскага выканаўчага камітэта. У 2018—2022 гадах быў дырэктарам КУП ЖКГ «Браслаўкамунальнік» у Браславе. З 2022 па 2025 год — намеснік старшыні Браслаўскага райвыканкама.
14 жніўня 2025 года прызначаны старшынёй Глыбоцкага райвыканкама.
Крыніцы
Катэгорыя:Старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта