Кемінэ́ (), сапраўднае імя Мамедвелі́ (), (каля 1770 — 1840) — туркменскі паэт, майстар паэтычнай сатыры, чыя творчасць паспрыяла вылучэнню сатыры ў асобны жанр туркменскай літаратурыТуркменская советская социалистическая республика. Энциклопедический справочник. — Ашхабад, 1984. — 658 стр..
Біяграфія Нарадзіўся ў Серахсе. Атрымаў адукацыю ў ісламскім медрэсэ ў Бухары. Быў вельмі сціплым чалавекам, за што і атрымаў народную мянушку Кемінэ («сціплы, пагарджаны»)Симург. Библиотека классической тюркской поэзии , раздел, посвященный творчеству Кемине, якая ў далейшым стала яго творчым псеўданімам.
Творчасць Кемінэ — паэт-сатырык, творчасць якога паспрыяла ўзмацненню сацыяльнага зместу туркменскай літаратуры. У сваёй сатырычнай паэзіі паэт праўдзіва і трапна выяўляе сацыяльныя супярэчнасці грамадства, выкрывае заганы манархічных вярхоў, духавенства, абараняе інтарэсы бедных слаёў насельніцтва. Гэта можна ўбачыць у такіх яго творах, як «Бядняк», «Галеча», «Футра», «Гнаявік», «Мой казі» і інш.
Акрамя чыста сатырычных, Кемінэ ствараў дыдактычныя і любоўна-лірычныя вершаваныя творы, але і ў іх прасочваюцца сатырычныя матывы. Лірычных герояў Кемінэ адрозніваюць жыццярадаснасць, гумар, аптымізм.
Апрача паэзіі, Кемінэ ствараў і ў такім жанры, як анекдот. Анекдоты Кемінэ вельмі папулярныя ў туркмен і ў нашы дні. Дзякуючы сваім анекдотам Кемінэ як паэтычны вобраз сам увайшоў у вусную народную творчасць, стаўшы героем вусных народных навэл — падобна да Хаджы Насрэдзіна ці Алдар-Касэ.
Ёсць нават дзіцячыя казкі, галоўным героем якіх з'яўляецца Кемінэ (напрыклад, «Мудры Кемінэ і сквапны бай»)Мудрый Кемине и жадный бай — Сказки на SkazOff.Ru.
Літаратурная спадчына Да нашых дзён дайшло каля 40 вершаваных твораў Кемінэ — практычна ўсе ў вусным пераказе, электронная версия на сайте Academic.ru. Менавіта ў такім выглядзе яны і былі ўпершыню выдадзены некалькімі кнігамі ў савецкі час — на туркменскай і рускай мовах.
Памяць Марыйскі драматычны тэатр імя Кемінэ. Практычна ў кожным буйным горадзе Туркменістана ёсць вуліца, названая ў гонар Кемінэ. У многіх буйных гарадах Туркменістана ўсталяваны помнікі паэту. У 2010 годзе ў Ашгабаце на алеі «Натхненне» () быў адкрыты помнік Кемінэ. У 2003 годзе Цэнтральным банкам Туркменістана была выпушчана памятная манета наміналам 500 манатаў, адлітая са срэбра 925-й пробы (вага манеты 28,28 г), прысвечаная Кемінэ. Манета была выпушчана ў серыі «Выдатныя паэты і пісьменнікі Туркменістана».
Крыніцы
Літаратура Сайланан эсерлер (). — Ашгабат, 1959 Кемине. Стихотворения. — М., 1968 Кемине. Сувенирное издание (к 200-летию) / художник В. М. Когдин ; печатник Б. Гурьянов. — Ашхабад, 1971
Катэгорыя:Туркменскамоўныя паэты