Востраў Прынца Эдуарда (анг. Prince Edward Island фр. Île-du-Prince-Édouard, PEI) — правінцыя на ўсходзе Канады, адна з так званых Прыморскіх правінцый краіны.

Сталіца - Шарлоттаўн. Насельніцтва - 138 тыс. чалавек (2004).

Геаграфія

Востраў, часта званы «садовай правінцыяй», размешчаны ў заліве Св. Лаўрэнція, на ўсход ад Нью-Брансуіка і на поўнач ад Новай Шатландыі. З мацерыковай тэрыторыяй востраў злучаны мостам.

Гісторыя

У XVII стагоддзі востраў пад назвай «востраў Сен-Жан» стаў часткай французскай калоніі Акадзія. У 1758 годзе тэрыторыю ў выніку Сямігадовай вайны захапілі англічане.

Эканоміка

Асновай эканомікі правінцыі з'яўляюцца сельская гаспадарка, рыбалоўства і турызм.

Катэгорыя:Правінцыі Канады