Освальд Джон Луіс Семерэньі (, ; , Лондан, Вялікабрытанія — , Фрайбург, Германія) — венгерскі і англійскі мовазнавец. Працаваў у галіне індаеўрапеістыкі, даследаваў індаіранскія мовы. Даследаванні фанетычных законаў прамовы, працы па ларынгальнай тэорыі.
Біяграфія Семерэньі атрымаў вышэйшую адукацыю ў Венгрыі і навучаўся ў Гейдэльбергскім і Берлінскім універсітэтах. На яго погляды аказаў уплыў венгерскі лінгвіст Дзьюла Лазіцыуш. У 1942 годзе ён быў прызначаны выкладчыкам грэчаскай мовы ў Будапешцкі ўніверсітэт. У 1944 годзе ён абараніў дысертацыю па балта-славянскіх мовах, а ў 1947 годзе ён быў прызначаны прафесарам параўнальнага мовазнаўства. Семерэньі вярнуўся ў Вялікабрытанію ў 1948 годзе, дзе прапрацаваў у Бедфардскім каледжы да 1960 года. У 1965—1981 гадах Семерэньі быў прафесарам Фрайбургскага ўніверсітэта, дзе заснаваў Фрайбургскі лінгвістычны гурток.
Выбраная бібліяграфія 1960 – Studies in the Indo-European System of Numerals («Даследаванні індаеўрапейскай сістэмы лічэбнікаў») 1964 – Syncope in Greek and Indo-European and the Nature of Indo-European Accent («Сінкопа ў грэчаскай і індаеўрапейскай мовах і прырода індаеўрапейскага націску») 1970 – Einführung in die vergleichende Sprachwissenschaft («Уводзіны ў індаеўрапейскае мовазнаўства») 1980 – Введение в сравнительное языкознание, Москва: Прогресс (перавыдана: М.: URSS, 2010, ISBN 978-5-354-00056-2, ISBN 978-5-354-01230-5) Richtungen der modernen Sprachwissenschaft («Накірункі сучаснага мовазнаўства») 1971 – Teil I: Von Saussure bis Bloomfield, 1916—1950 («Частка І. Ад дэ Сасюра да Блумфілда, 1916—1950») 1982 – Teil II: Die fünfziger Jahre, 1950—1960 («Частка ІІ. Пяцідзясятыя гады, 1950—1960») 1972 – Comparative Linguistics (Current Trends of Linguistics) («Параўнальнае мовазнаўства» (сучасныя тэндэнцыі ў лінгвістыцы)) 1977 – Studies in the Kinship Terminology of the Indo-European Languages («Даследаванні тэрміналогіі сваяцтва ў індаеўрапейскіх мовах») 1980 – Four Old Iranian Ethnic Names: Scythian — Skudra — Sogdian — Saka («Чатыры старажытнаіранскія этнонімы: скіф, скудра, сагдыец, сак») Scripta Minora: selected essays in Indo-European, Greek, and Latin («Scripta Minora: выбраныя нарысы па індаеўрапейскай, грэчаскай і лацінскай мовах») 1987 – Vol. I: Indo-European («Індаеўрапейская мова») 1987 – Vol. II: Latin («Лацінская мова») 1987 – Vol. III: Greek («Грэчаская мова») 1991 – Vol. IV: Indo-European Languages other than Latin and Greek («Іншыя індаеўрапейскія мовы, акрамя лацінскай і грэчаскай») 1989 – An den Quellen des lateinischen Wortschatzes («Ля вытокаў лацінскай лексікі»)
Гл. таксама Закон Семерэньі
Катэгорыя:Індаеўрапеісты Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Кампаратывісты