Майкл Фрэнсіс Мур (, нар.) — амерыканскі кінарэжысёр-дакументаліст, працуе ў жанры вострай сацыяльнай і палітычнай сатыры, пісьменнік, журналіст і палітычны актывіст. Лаўрэат прэміі «Оскар» (2003) за фільм «Боўлінг для Калумбіны», уладальнік «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю (2004) за фільм «Фарэнгейт 9/11», які стаў самай камерцыйна паспяховай карцінай у гісторыі дакументальнага кіно.

У сваіх працах Мур крытыкуе капіталізм, глабалізацыю, мегакарпарацыі, неалібералізм і Рэспубліканскую партыю ЗША.

Катэгорыя:Кінарэжысёры ЗША