Аляксандр Якаўлевіч Хамянтоўскі (; ) — польскі землеўладальнік і палітык, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі І склікання ад Магілёўскай губерні.

Біяграфія Належаў да польскага шляхецкага роду Хамянтоўскіх. Валодаў маёнткам Крывое ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні. Скончыў Віцебскую гімназію і фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Быў ганаровым міравым суддзём у Магілёўскай губерніЛавринович Д. С. Деятельность общероссийских либеральных партий на территории Беларуси (1905—1918 гг.). — Могилев: МГУ им. А. А. Кулешова, 2015, с. 51-52, 83, 90, 157, 160..

Удзельнік устаноўчага з’езда Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі народнай свабоды 12-18 кастрычніка 1905 года ў Маскве. Удзельнік нарад ЦК кадэцкай партыі ў лістападзе 1905 года ў Маскве. Са снежня 1905 г. адзін з кіраўнікоў Магілёўскага губернскага камітэта партыіСмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001, с. 121, 139., а таксама кіраўнік партыйнай групы ў Талачыне.

27 сакавіка 1906 г. абраны ў Дзяржаўную думу Расійскай імперыі I склікання ад агульнага складу выбаршчыкаў Магілёўскага губернскага выбарчага сходу. Быў адзіным дваранінам-землеўладальнікам, які прайшоў у Дзяржаўную думу I склікання ад Магілёўскай губерні. Уваходзіў у Канстытуцыйна-дэмакратычную фракцыю. Падпісаў законапраект «Аб грамадзянскай роўнасці» і законапраект «Аб змене артыкулаў 55-57 Устанаўлення Дзяржаўнай думы». Удзельнік камітэтаў аб патрэбах сельскагаспадарчай прамысловасці і па пераўтварэнні сялянскіх законапалажэнняў. У канцы мая 1906 г., як член Думы ад Магілёўскай губерні, накіраваў магілёўскаму губернатару Д. Ф. Гагману тэлеграму з папярэджаннем аб падрыхтоўцы яўрэйскага пагрому ў ГомеліГосударственная Дума первого призыва. Портреты, краткие биографии и характеристики депутатов. — Москва: Возрождение, 1906, с. 43.. Паводле сваіх поглядаў на той час час набліжаўся да ліберальна-дэмакратычнай плыні руху краёўцаў.

9 (22) ліпеня 1906 г. пасля разгону І Дзяржаўнай думы разам з шэрагам іншых дэпутатаў падпісаў у знак пратэсту «Выбаргскую адозву», у якой грамадства заклікалася да пасіўнага супраціўлення царскай уладзе (адмова ад выплаты падаткаў, выканання вайсковай павіннасці). За гэта быў асуджаны да 3 месяцаў турмы і пазбаўлены права быць абраным у прадстаўнічыя органы ўлады.

У 1909 годзе па-ранейшаму ўваходзіў у Магілёўскі губернскі камітэт канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі.

Памёр 25 студзеня 1917 г. у сваім маёнтку Крывое Магілёўскай губерні, пахаваны ў магільным склепе радавога маёнтка Халепянка.

Крыніцы

Літаратура Государственная дума Российской империи: 1906—1917, ред. Б. Ю. Иванов, А. А. Комзолова, И. С. Ряховская. — Москва: РОССПЭН, 2008. Запруднік Я. Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917 гг.) // ARCHE. — 2009. − № 1−2 (76−77), с. 43-217. Лавринович Д. С. Деятельность общероссийских либеральных партий на территории Беларуси (1905—1918 гг.). — Могилев: МГУ им. А. А. Кулешова, 2015. Смалянчук А. Ф. Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905—1907 гг., Гродна: Ратуша, 2000. Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007.

Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі I склікання Катэгорыя:Асобы, чыя дата смерці не вызначана Катэгорыя:Кадэты Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Памерлі ў Магілёўскай губерні Катэгорыя:Памерлі ў 1917 годзе Катэгорыя:Памерлі 25 студзеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёўскім павеце (Магілёўская губерня) Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1858 годзе