Яўген Міхайлавіч Лабанаў () — беларускі савецкі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1968), прафесар (1968), член-карэспандэнт АН БССР (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія У 1938 скончыў Ленінградскі ўніверсітэт. Быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У 1948—1957 вучыўся ў аспірантуры, пасля працаваў навуковым супрацоўнікам Ленінградскага фізіка-тэхнічнага інстытута. З 1958 загадваў аддзелам і лабараторыяй, пазней стаў намеснікам дырэктара Інстытута ядзернай фізікі Акадэміі навук Узбекскай ССР. У канцы 1960-х пераехаў у Мінск, дзе да 1976 загадваў лабараторыяй актывацыйнага аналізу Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР, адначасова ў 1969—1974 працаваў на кафедры эксперыментальнай і тэарэтычнай фізікі Мінскага педагагічнага інстытута.
Навуковая дзейнасць Працы вучонага прысвечаны даследаванню ўздзеяння ядзернага выпраменьвання на паўправадніковыя прыборы. Распрацаваў высокадчувальныя і экспрэсныя метады нейтронна-актывацыйнага аналізу для вызначэння мікрапрымесі ў чыстых і звышчыстых матэрыялах, мікраэлементаў у глебах і біялагічных аб’ектах. Стварыў радыеізатопныя прыборы для вымярэння шчыльнасці розных асяроддзяў, кантроля аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў у прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Распрацаваў метады аналізу саставу мінералаў, руд і горных парод, метады расшыфроўкі складаных гама-спектраў з прымяненнем ЭВМ.
З’яўляецца аўтарам больш за 340 навуковых прац, у тым ліку двух манаграфій.
Асноўныя працы Активационный анализ в условиях геологических скважин. — Ташкент : Издательство АН УзССР, 1963. — 68 с. (у суаўт.) Технический контроль с помощью ядерных излучений. — Ташкент : [б. и.], 1970. — 18 с. Радиоизотопные приборы в промышленности строительных материалов. — Москва : Атомиздат, 1973. — 192 с. (у суаўт.)
Літаратура
Крыніцы
Спасылкі Лобанов Евгений Михайлович
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны