Нейрахірургія — раздзел хірургіі, які займаецца пытаннямі аператыўнага лячэння захворванняў нервовай сістэмы.

Асноўнымі часткамі нейрахірургіі з’яўляюцца:

нейратраўматалогія; нейраанкалогія; сасудзістыя захворванні цэнтральнай нервовай сістэмы; дзіцячая нейрахірургія; функцыянальная нейрахірургія; псіхахірургія; хірургія перыферычнай нервовай сістэмы; спінальная нейрахірургія.

У Беларусі дзейнічае Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі.

Літаратура

Энциклопедический словарь медицинских терминов. — М.: Советская энциклопедия, 1982—1984. Малая медицинская энциклопедия. — М.: Медицинская энциклопедия, 1991—1996.

Катэгорыя:Клінічныя раздзелы медыцыны