Дукшты, таксама Ду́кштас () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Дукштаўскай сянюніі. Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад Майшаголы, пры аўтадарогах і , на правым беразе ракі Віліі (Нярыс).
Геаграфія
На поўдзень ад вёскі цячэ рака Вілія (Нярыс), а яе правы прыток Дукшта працякае ўздоўж паўночнай ускраіны. Частка тэрыторыі ўваходзіць у ландшафтны заказнік.
На правым беразе Віліі цягнуцца Дукштаўска-Шыленскія лясы. У Дукштах месціцца адміністрацыя Нярыскага рэгіянальнага парку. У межах Дукштаўскага прыроднага рэзервата знаходзіцца каштоўныя дубровы плошчай 302 га (у тым ліку 36 га маюць рэзерватны статус). У лесе каля вёскі расце «Дуб Каралева» (раней існаваў і «Дуб Кароль»), а таксама Вяльнякампіская сасна, якія з’яўляюцца помнікамі прыроды.
Тут праходзіць экалагічная сцежка, на пачатку якой усталяваная скульптура Міндоўга. Побач знаходзіцца валун з рунічнымі знакамі, якія дагэтуль не расшыфраваны.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Назва вёскі ўтворана ад назвы ракі Дукшты. Дукшты ўпамінаюцца ў пісьмовых крыніцах з XV стагоддзя. У 1365 годзе, падчас нападу крыжаносцаў на Кернава, жыхары разам з літоўскім войскам адступілі ў Дукшты.
У 1647 годзе ў Дукштах быў закладзены касцёл Святой Ганны (паводле іншых звестак, ён быў асвячоны ў гонар Звеставання Найсвяцейшай БагародзіцыDukszty Pijarskie — Dūkštos ) на сродкі Даратэі Даўбар з Гедройцаў. Дукшты ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У 1749 годзе фальварак Дукшты быў падараваны піярскаму калегіуму ў Расейнах Людвікам Сяніцкім герба «Бонча»Słownik Geograficzny Królestwa Polskiego, t. IX: Pożajście — Ruksze, Warszawa 1888, s. 772.. З таго часу быў вядомы як Дукшты Піярскія ().
У 1750 годзе мясцовы касцёл перайшоў пад апеку віленскіх піяраў, у 1772 годзе быў перабудаваны. У 1777 годзе стараннямі віленскага біскупа Ігнацыя Масальскага пры касцёле была створана парафія. У 1790 годзе тут адкрылася парафіяльная школа, пазней пераўтвораная ў піярскі калегіум.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
Пасля здушэння паўстання 1831 года піяры былі вымушаныя пакінуць Дукшты. Рэктар віленскіх піяраў адначасова выконваў абавязкі пробашча касцёла ў Дукштах. Пасля скасавання піярскіх кляштараў у Літве тут пасяліўся апошні правінцыял і рэктар піяраў ксёндз Яўхім Дэмбінскі. Паводле яго ініцыятывы ў 1850—1856 гадах быў пабудаваны новы мураваны касцёл Святой Ганны (архітэктары Томаш Тышэцкі і Густаў Шахт) — за кошт ахвяраванняў жыхароў Дукштаў і Вільні. Сярод ахвярадаўцаў быў і кампазітар Станіслаў Манюшка.
У XIX ст. Дукшты мелі статус мястэчка Віленскага павета Віленскай губерні.
У дуброве каля Дукштаў у час паўстання 1863 года размяшчаўся штаб паўстанцаў, а ў суседняй мясцовасці Кармазінскі яр — шпіталь.
У другой палове XIX стагоддзя Дукшты былі ўласнасцю Яна Малыгіна і мясцовых сялян.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Дукшты занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі. У маі 1919 года пан Павел Кіршэўскі, сябра Віленскай беларускай рады, скардзіўся на старонках віленскай газеты «Беларуская думка», што яго двор у Дукштах занялі ксяндзы паводле распараджэння касцельнага камітэта, зацверджанага бальшавіцкім мейшагольскім камісарам, і не пусцілі яго з сям’ёй нават пераночыць.
З 1920 года ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года тэрыторыя занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Дукшты разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
У савецкі час вёска была цэнтрам калгаса. У 1946 годзе адкрыта сярэдняя школа. У 1951 годзе адкрылася бібліятэка і Дом культуры.
У 1970-я гг. студэнты-літоўцы з экспедыцыі географа-краязнаўца Часлава Кудабы, які рыхтаваў манаграфію пра наваколле Дукштаў, не маглі паразумецца з мясцовымі жыхарамі. Як прыгадвае Юзаф Русакевіч, настаўнік з Майшаголы:
З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы. З 1992 года дзейнічае пачатковая школа. У 2024 годзе зацверджаны афіцыйны герб Дукштаў.
Інфраструктура
У Дукштах працуюць сярэдняя і пачатковая школы, бібліятэка, лясніцтва, медыцынскі пункт і паштовае аддзяленне.
Славутасці У цэнтры вёскі знаходзіцца касцёл Святой Ганны, пабудаваны ў 1856 годзе з бутавага каменю. У 1868—1915 гадах храм дзейнічаў як праваслаўная царква. У 1918 годзе яго вярнулі каталіцкай парафіі і адноўленае святыня зноў стала парафіяльным касцёлам. Дзейнічаў кляштар піяраў.
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Дукштаў
Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна