Міхайла (Станіслаў) Крычэўскі (, ; ? — 3 жніўня 1649) — шляхціч ВКЛ польска-русінскага паходжання, вайсковы і дзяржаўны дзеяч, палкоўнік Чыгірынскага і Кіеўскага палкоў рэестравых казакоў, наказны гетман украінскага казацтва.
Паходжанне і адукацыя Паходзіў са шляхецкай каталіцкай сям’і Крычэўскіх гербу ўласнага, якая мела маёнткі пад Брэстам. Род праваслаўны і меў русінскае паходжанне, але быў паланізаваны на мяжы XVI–XVII стагоддзяў. Атрымаў добрую адукацыю: валодаў польскай, нямецкай, французскай і лацінскай мовамі. Быў набліжаным і папулярным у кароннага гетмана Станіслава Канецпольскага.
Вайсковая кар’ера У 1627 годзе падчас вайны са Швецыяй камандаваў харугвай. Магчыма, быў тым самым Крычэўскім — таварышам харугвы князя Захарыя Чацвярцінскага, які быў паранены падчас паўстання казакоў у 1638 годзе. У 1643 годзе прызначаны палкоўнікам Чыгірынскага палка рэестравых казакоў. У 1644 годзе ўдзельнічаў у Ахмаціўскай бітве супраць татар.
У 1647 годзе ўзяў на паручальніцтва арыштаванага Багдана Хмяльніцкага і стаў яго кумам. Тады ж удзельнічаў у паходзе Аляксандра Канецпольскага супраць татар.
Пераход да казакоў У 1648 годзе далучыўся да Хмяльніцкага падчас бітвы пад Жоўтымі Водамі, потым трапіў у палон у Карсунскай бітве. Пасля вызвалення прыняў праваслаўе і імя Міхайла. Камандаваў казацкім войскам пад Піляўцамі, удзельнічаў у паходзе ў Галічыну, аблозе Замасця і баях супраць войскаў Януша Радзівіла.
Гібель
У 1649 годзе Крычэўскі камандаваў 30-тысячным казацкім войском, якое трымала абарону ад наступу Януша Радзівіла. Быў цяжка паранены ў бітве пад Лоевам і трапіў у палон, дзе памёр 3 жніўня 1649 года. Паводле сведчанняў, Януш Радзівіл загадаў зрабіць яго пасмяротны партрэт і насыпаць вялікую магілу.
У літаратуры Галоўны герой рамана Панаса Фядэнкі «Гетманів кум». Персанаж рамана Генрыка Сянкевіча «Агнём і мячом». Герой аповесці Андрэя Чайкоўскага «Палкоўнік Крычэўскі».
Памяць У Львове яго імем названа вуліца, у Чыгірыне — правулак.
Гл. таксама Бітва пад Лоевам
Спасылкі А. Чайкоўскі. «Полкаўнік Крычэўскі» (Творы ў васьмі тамах, том 1) Крычэўскі Станіслаў-Міхайла ў Энцыклапедыі гісторыі Украіны
Літаратура Majewski W. Krzyczewski (Krzeczowski) Stanisław (Michał) // Polski Słownik Biograficzny. — T. XV/4. — S. 553–554. Федэнка П. Гетманів кум. — К.: Наукова думка, 1995. Степанков В. С. Полководці Війська Запорозького: Історичні портрети. — К., 1998. — Т. 1.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Памерлі 3 жніўня Катэгорыя:Памерлі ў 1649 годзе Катэгорыя:Казацтва Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне