Забойствы ў дзесяцівугольным доме (яп.: 十角館の殺人, англ.: The Decagon House Murders) — дэбютны раман японскага пісьменніка Юкіта Аяцудзі (англ.: Yukito Ayatsuji), апублікаваны ў 1987 у жанры хонкаку. Кніга паклала пачатак серыі «Дамы» гэтага аўтара.
Змест Сем студэнтаў з універсітэцкага клуба дэтэктыўнай літаратуры адпраўляюцца на астраўны адпачынак, дзе паўгода таму адбылося жорсткае забойства архітэктара Сэйдзі Накамура, ягонай жонкі і двух домработніц. Маладыя людзі пачынаюць адзін за адным гінуць у дзесяцівугольным доме на востраве. Тым часам на мацерыку былы сябра іхнага дэтэктыўнага клуба атрымлівае пасланне, якое робіць гісторыю яшчэ больш злавеснай і заблытанай.
Жанр і значэнне Раман «Забойствы ў дзесяцівугольным доме» — лічыцца класічным прыкладам жанру хонкаку, лагічнага дэтэктыва з арыентацыяй на разгадванне інтэлектуальнай загадкі, заснаванай на прынцыпах «сумленнай гульні» паміж аўтарам і чытачом. Ён стаў асновай руху «сін-хонкаку» — новай хвалі японскіх класічных дэтэктываў 1990-х і быў прызнаны важкім крокам у гэтым жанры.
Экранізацыя У 2024 кніга была экранізавана ў выглядзе пяцісерыйнага аднайменнага серыяла, які выйшаў на Hulu Japan
Крыніцы
Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Дэтэктыў