Юрый Анатолевіч Баранаў (нар. , г. Віцебск) — беларускі мастак, працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, экслібрыса.

Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Віцебску. Прафесійнай мастацкай адукацыі не мае. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1970 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Жыве ў г. Віцебску.

Творчасць Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, а таксама ў тэхніцы экслібрыса. Асноўныя творы: ілюстрацыі да кніг «Расказы аб тэатры» М. Абалкіна, «Зборнік твораў рускіх і беларускіх пісьменнікаў», «Лірыка» П. Яварава, «Гарачы снег» Ю. Бондарава; графічная серыя «Помнікі культуры і архітэктуры г. Віцебска».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі