Міхаіл Пятровіч Балюк (нар. , в. Ставок, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак, працуе ў галіне дробнай дэкаратыўнай пластыкі і медальернага мастацтва.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Ставок Брэсцкай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1968 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1970 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1973 года. Жыве ў горадзе Гомелі.
Творчасць Працуе ў галінах дробнай дэкаратыўнай пластыкі і медальернага мастацтва. Сярод асноўных твораў — кампазіцыі «Лянок, мой лянок», «Музыкі», «У лесе», «Дадому», «Партызанскі ўнук», «Каб больш не ваявалі», «Салдаты рэвалюцыі», а таксама медалі «Выстаўка маладых мастакоў Гомеля», «Керамісты Беларусі», «Хатынь», «Пакарыцелям космасу».
Творы захоўваюцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-дэкаратары Беларусі